20 красавiка 2024, Субота, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перададуць Украіне 200 бронетранспарцёраў MRAP MaxxPro

9
ЗША перададуць Украіне 200 бронетранспарцёраў MRAP MaxxPro

Што пра іх вядомае.

4 кастрычніка прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў пра новы пакет вайсковай дапамогі для Украіны, у які ўвайшлі 200 адзінак панцырных транспартных сродкаў MaxxPro, піша НВ.

MRAP MaxxPro - гэта супрацьмінны бронетранспарцёр, абаронены ад стралковага агню з засад. Тэхніка распрацаваная амерыканскай кампаніяй Navistar Defense, пачала выпускацца ў 2007 годзе. Адзін баявы аўтамабіль важыць 14,5 тон, можа развіваць хуткасць да 105 км/г і мае запас ходу 600 км.

У бронеаўтамабілі ўмяшчаецца экіпаж з трох чалавек: камандзір, кіроўца, наводчык і да дзявяці чалавек дэсанта. Каштуе MRAP MaxxPro да $550 тысяч.

Дзякуючы V-падобнаму дну бронетранспарцёр застанецца цэлым ад мін, бо сіла выбуху накіроўваецца ў супрацьлеглы бок ад кабіны.

Мадыфікацыі MRAP MaxxPro належыць да I і II катэгорый бронеаўта, якія адрозніваюцца ўзроўнем абароны, узбраеннем і прызначэннем:

I катэгорыя: патруляванне ва ўмовах горада;

II катэгорыя: суправаджэнне канвояў, транспартаванне асабовага складу, перавозка параненых, выкарыстанне ў якасці інжынерных машын.

Мадыфікацыі MRAP MaxxPro:

Plus M1234: павялічаная магутнасць рухавіка і дадатковая абарона;

Dash M1235: аблегчаная версія базавай мадэлі;

Dash DXM Ambulance: прызначаная для эвакуацыі параненых;

MaxxPro XL: самая вялікая і магутная з версій, прызначаная для транспартавання асабовага складу;

MRV: прызначаная для транспартавання пашкоджанай тэхнікі;

MCOTM: каманднае аўто, разлічанае на 5 чалавек, абсталяванае дадатковымі крыніцамі сілкавання і тэхнікай кіравання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках