25 красавiка 2024, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папярэдняе расследаванне пацвердзіла версію дыверсіі на «Паўночных струменях»

2
Папярэдняе расследаванне пацвердзіла версію дыверсіі на «Паўночных струменях»
ФОТА: FORSVARET.DK

Пра гэта заявіла пракуратура Швэцыі.

Першыя высновы інспекцыі Швэцыі, якую правялі ў месцы прарыву трубаў «Паўночных струменяў», умацавалі версію дыверсіі.

Пра гэта ў чацвер заявіла пракуратура Швэцыі, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на SVT.

«Мы можам канстатаваць, што на Nord Stream 1 і 2 у швэдскай эканамічнай зоне былі выбухі, якія нанеслі значную шкоду газаправодам. Расследаванне месца злачынства ўмацавала падазрэнні ў грубай дыверсіі», – заявіў пракурор Матс Люнгквіст, які ўзначальвае расследаванне.

Канфіскаваныя з месца злачынства матэрыялы аналізуюць, каб высветліць, «ці можна камусьці ўручыць падазрэнне і пасля змусіць да адказнасці».

Дзве выцечкі ў трубаправодах, якія ідуць з Расеі па дне Балтыйскага мора ў Нямеччыну, былі знойдзеныя на мінулым тыдні ў выключнай эканамічнай зоне Швэцыі, а яшчэ дзве выцечкі – у зоне Даніі.

Як вядома, у Еўропе ўважаюць інцыдэнты на галінах расейскага газаправода за вынік наўмысных дзеянняў. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў пашкоджанне расейскіх газаправодаў «Паўночны струмень – 1» і «Паўночны струмень – 2» свядомым актам дыверсіі, што стала першай такой заявай амерыканскага боку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках