28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска магутным рыўком вызваліла больш за 400 км² Херсонскай вобласці

1
Украінскае войска магутным рыўком вызваліла больш за 400 км² Херсонскай вобласці

Камандаванне УСУ расказала падрабязнасці пра наступ на поўдні.

УСУ з пачатку кастрычніка вызвалілі ад войска РФ больш за 400 квадратных кіламетраў Херсонскай вобласці.

Пра гэта паведаміла кіраўніца аб'яднанага каардынацыйнага штаба прэс-цэнтра Сілаў абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк на брыфінгу, паведамляе УНИАН.

«Маем даволі пераканальныя поспехі, кірункі мы не называем, але ўжо больш за 400 квадратных кіламетраў Херсоншчыны вызвалена ад акупантаў з пачатку актыўных дзеянняў у кастрычніку. І мы рухаемся далей», – сказала Гумянюк.

Яна падкрэсліла, што на некалькіх кірунках украінскія байцы прасунуліся да 20 кіламетраў углыб. Падзеі развіваюцца неверагодна дынамічна. Акупанты ў гневе абстрэльваюць мірнае насельніцтва з РСЗА.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках