24 красавiка 2024, Серада, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хай хаваецца, хоць краіну мяняе – сюды каб не ехаў!»

7
«Хай хаваецца, хоць краіну мяняе – сюды каб не ехаў!»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Расейскія вайскоўцы заклікаюць сваякоў і сяброў унікаць мабілізацыі.

Акупанты раяць аформіць адтэрміноўку праз стан здароўя або ўвогуле ўцячы з Расеі.

Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

У чарговай перахопленай размове акупант, які цяпер знаходзіцца ў Херсонскай вобласці, расказаў маці пра сітуацыю на перадавой і просіць любым спосабам перашкодзіць мабілізацыі сваяка.

«У любым выпадку... Няхай там, я не ведаю, хаваецца, што хоча рабіць, каб сюды не ехаць... Хоць краіну мяняе – без розніцы! Сюды няхай не едзе. На мяжы Грузіі там чорт ведае што робіцца. Людзі ўцякаюць. Няхай любыя спосабы знаходзіць», – сказаў расейскі салдат.

Паводле словаў акупанта, апошнія тры дні на фронце былі «цяжкімі». Ён сцвярджае, што УСУ «нешта азвярэлі», таму расейскае войска церпіць страты.

«Параненых шмат. Да гэтага ўвогуле кожны дзень там пачкамі вывозілі. Цяпер у акопах звычайна сядзім», – дадаў акупант.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках