7 снежня 2022, Серада, 10:13
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў і Прыгожын пачалі працэс змены палітычнай улады ў РФ

Кадыраў і Прыгожын пачалі працэс змены палітычнай улады ў РФ

Да прамога абвінавачання Пуціна ў паразе ва Украіне застаўся адзін крок.

Вайсковы экспэрт Алег Жданаў у інтэрв'ю «Радыё НВ» заявіў, што кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў і «кухар Пуціна» заснавальнік ПВК «Вагнера» Яўген Прыгожын пачалі працэс змены палітычнай эліты ў Расеі.

Каментуючы рэзкую крытыку Кадырава на адрас расейскага генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна, Жданаў сказаў «Радыё НВ»: «З пачаткам гэтай масаванай агрэсіі я казаў, што Рамзан Кадыраў будзе галоўным далакопам гэтага пуцінскага рэжыму, што ўласна і адбываецца. Я не думаю, што Крэмль узгадняў змену рыторыкі федэральных каналаў, даваў дазволы для такіх выказванні Кадыраву і Яўгена Прыгожыну – галоўнаму кіраўніку прыватных ваенных кампаній РФ. На мой погляд, гэта ўжо працуе прапагандысцкая машына».

Са слоў ваеннага экспэрта ў РФ цяпер «прапагандысцкая машына разварочваецца супраць Крамля».

«Сёння на федэральных каналах прызнаюць няўдачу «спецыяльнай ваеннай аперацыі»; кажуць, яны пабудавалі гнілую і карумпаваную сістэму кіравання дзяржавай. Так, сёння яшчэ не называюць прозвішчы Пуціна, але думаю, да гэтага застаўся ўсяго толькі адзін крок», - заявіў ён.

Жданаў выказаў меркаванне, што Кадыраў і Прыгожын дзейнічаюць у інтарэсах часткі расейскай эліты «якая, перш за ўсё, будзе расхістваць сітуацыю для зрынання Пуціна».

«Гэта значыць пачынаецца працэс змены палітычнай сістэмы ў Расейскай Федэрацыі», – заявіў ён.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».