20 красавiка 2024, Субота, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бэльгіі ўводзяць пашпарты з карцінкамі з коміксаў

1
У Бэльгіі ўводзяць пашпарты з карцінкамі з коміксаў

Фотафакт.

У Бэльгіі з 7 лютага з'явяцца ва ўжытку новыя замежныя пашпарты «ўпрыгожаныя» сцэнамі з коміксаў. Пра гэта ў чацвер, 27 студзеня, паведаміў тэлеканал RTBF.

Са слоў міністра замежных спраў Бэльгіі Сафі Вільмес, новы дызайн дакумента «добра прадстаўляе краіну, яе мастацтва і культуру».

Адзначым, што падданаму Бэльгіі пашпарт патрабуецца толькі для паездак у краіны, з якімі ў каралеўства няма бязвізавых дачыненняў. У паўсядзённым жыцці бельгійцы выкарыстоўваюць пластыкавыя пасведчанні асобы.

У афармленні новых пашпартоў будуць выкарыстоўваць элементы коміксаў пра рэпарцёра Тэнтэна, шукальнікаў прыгод Блэйка і Мортымера, смурфікаў і іншых.

Акрамя таго, у абноўленага дакумента ўдвая больш элементаў абароны ад падробкі.

Афармленне стандартнага пашпарта, які выдаецца на працягу пяці працоўных дзён, абыдзецца за 65 еўраў. Для тэрміновага варыянту, які выконваецца за адзін дзень, давядзецца заплаціць 240 еўраў.

Існуе таксама «звыштэрміновы» варыянт выдачы пашпарта (за 4 гадзіны 30 хвілін), які каштуе ад 300 да 350 еўраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках