29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гіпа» і «Белмаркет» пазапланава праверылі

10
«Гіпа» і «Белмаркет» пазапланава праверылі

Іх аштрафавалі за перавышэнне коштаў.

На сайце МАРГ з'явілася інфармацыя аб тым, што Вярхоўным судом пакінутыя ў сіле пастановы Эканамічнага суда Менска ў дачыненні да ТАА «БелМаркетКампані», ЗУП «БелВілесдэн» («Гіпа») і іх службовых асоб аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні, паведамляе onliner.by.

У выніку праведзеных пазапланавых праверак ІУП «БелВілесдэн» і ТАА «БелМаркетКампані» было ўстаноўлена парушэнне закона «Аб цэнаўтварэнні», пастаноў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь «Аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары». Кантралёры выявілі перавышэнне ўстаноўленых гандлёвых надбавак на кансервы для дзіцячага харчавання, агародніну свежую, булачныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, у тым ліку што прымяняюцца не да адпускных цэн вытворцаў, а да цаны пасрэдніка, павялічанай на суму аптовай надбаўкі.

Яшчэ 13 снежня мінулага года Эканамічны суд Менска за парушэнне памеру надбавак аштрафаваў «БелВілесдэн» на 116 тысяч рублёў, а ТАА «БелМаркетКампані» - на 70 тысяч. Таксама прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці два мэнэджары - іх штрафы склалі 2 і 3 базавыя велічыні.

Удакладнім, у 2018 годзе «Гіпа» купіў 100% акцый «Белмаркета».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках