28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы выпусцілі манету, прысвечаную абароне мяжы ад нелегалаў з Беларусі

2
У Польшчы выпусцілі манету, прысвечаную абароне мяжы ад нелегалаў з Беларусі

Пра што гаворыцца ў буклеце, які апісвае манету?

Нацыянальны банк Польшчы (Narodowy Bank Polski) выпусціў калекцыйную манету 10 злотых, прысвечаную абароне ўсходняй польскай мяжы ад мігрантаў з Беларусі, паведамляе the-village.me.

На самой манеце пра мігрантаў нічога не гаворыцца - ні словамі, ні выявай. Можна бачыць мапу часткі Польшчы і мяжу з Беларуссю, памежны слуп, лес, памежніка, паліцыянта, жаўнера і гелікаптэр.

Але ў буклеце, які апісвае манету, проста сказана:

Летам 2021 года Польская рэспубліка сутыкнулася з найбуйнейшай цягам многіх гадоў пагрозай сваім межам. Дзейны ў Беларусі дыктатарскі рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў перакід, у асноўным з краін Азіі, тысяч мігрантаў, разлічваючы на іх пазапраўнае пранікненне на тэрыторыю Еўрапейскага Звязу.

Забяспечаныя рэжымам Лукашэнкі прыладамі для разбурэння загародаў і прадметамі, прызначанымі для нападу на абаронцаў мяжы, зрабілі спробы пракрасціся на тэрыторыю Польшчы. Таксама былі выкарыстаныя газавыя гранаты, асляпляльныя лазеры і пнеўматычныя вінтоўкі.

Для актыўнай аховы 418 км граніцы з Беларуссю заступілі афіцэры з ахоўнага атрада Памежнікаў, а таксама іх калегі, прыкамандзіраваныя з іншых рэгіёнаў. Падтрымка прыйшла з боку Паліцыі і польскага войска.

Да снежня 2021 года памежнікі разам з паліцыянтамі і жаўнерамі сарвалі амаль 40 тысяч спроб незаконнага пераходу межаў.

Манета выкананая са срэбра 925-й пробы, мае дыяметр 32 мм і важыць 14,14 грама. Тыраж манеты складзе да 10 тысяч экземпляраў, эмісія пачалася сёння, 27 студзеня.

Намінал манеты — 10 злотых (6,44 беларускага рубля), аднак рэальны адпускны кошт яе нашмат вышэйшы: 160 злотых (103 беларускія рублі).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках