25 красавiка 2024, Чацвер, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітзняволеная паводле «справы студэнтаў» Яна Арабейка выйшла замуж у калоніі

2
Палітзняволеная паводле «справы студэнтаў» Яна Арабейка выйшла замуж у калоніі
ЯНА АРАБЕЙКА

Маладыя пазнаёміліся летам 2020 года.

Палітзняволеная паводле «справы студэнтаў» Яна Арабейка выйшла замуж у калоніі. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў яе муж, Валерый Тамілін.

«Паважаныя падпісчыкі, мы пажаніліся», - пракаментаваў падзею маладзён.

Яна Арабейка - палітзняволеная актывістка «Задзіночання беларускіх студэнтаў», былая студэнтка БДПУ. Дзяўчыну затрымаў КДБ 12 лістапада 2020 года, а пасля - абвінавацілі на падставе арт.342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») КК РБ. У траўні 2021 года актывістку асудзілі на 2,5 гады калоніі паводле «справы студэнтаў».

З Янай яе будучы муж Валерый Тамілін пазнаёміўся ўлетку 2020 года. «Яна вельмі прыгожая, разумная, мілая. З ёй весела і лёгка, таму яна мне адразу спадабалася, — расказваў маладзён журналістам tut.by. - На той момант у мяне была дзяўчына, з якой мы два гады сустракаліся; стасункі ў нас ішлі да развітання, але скончыць іх праз раптам узніклую рамантычную прыхільнасць я не наважыўся. Да жніўня мы з Янай проста актыўна размаўлялі, а потым у маім жыцці пачалася нейкая дзічына».

Пасля затрымання Яны стрэс быў такі, што 10 дзён маладзён не мог устаць з канапы, адчуваў сябе «нібы паралізаваным». 23 лістапада ён напісаў Яне першы ліст. Затым расстаўся з дзяўчынай (цяпер яны добрыя прыяцелі) і пачаў думаць, чым і як дапамагчы затрыманай студэнтцы.

З блізкіх Яны Валера больш за ўсіх камунікуе з яе старэйшай сястрой Аняй. Калі сяброўку затрымалі, праз сяброў ён даведаўся тэлеграм Ані і лаканічна напісаў: «Я - Валера, сябар Яны. Буду насіць перадачы». Яна адказала: «Добра».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках