16 красавiка 2024, aўторак, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр у Беларусі наблізіўся да рэкорду

8
Даляр у Беларусі наблізіўся да рэкорду

Што адбываецца ў абменніках краіны.

Студзень - нейкі няважны месяц для беларускага рубля, які прымушае ўлоўліваць тонкую розніцу паміж дэвальвацыяй і проста ростам кошту даляра. Тры разы за апошнія шэсць гадоў у студзені было ці пачыналася падзенне рубля. І вось нешта ізноў «зайца» атакуюць, піша onliner.by.

З раніцы амерыканскі даляр падаражэў даволі значна, адразу на 2,63 капейкі. Да канца тэмп знізіўся да 0,56. Цяпер даляр ацэньваецца на 2,6293 рублі. Рэкорд пакуль складае 2,6676 рубля.

Таргі па еўра зафіксавалі яго падзенне на 1,49 капейкі. Ён прадаецца па 2,9482 беларускага рубля.

А вось расейскі рубель набраў 0,74 капейкі. Яго прапануюць на біржы па 3,3334 беларускага рубля за сотню.

Нагадаем, учора даляр вырас на 0,5 капейкі і ацэньваўся на 2,6237 беларускага рубля. Еўра падаражэў на 0,56 капейкі і прадаваўся па 2,9631 беларускага рубля. Расейскі рубель скінуў 0,82 капейкі - сотня каштавала 3,3260 беларускага рубля.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках