25 красавiка 2024, Чацвер, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заходнія выведкі заўважылі значнае павелічэнне колькасці жаўнераў РФ на мяжы з Украінай

15
Заходнія выведкі заўважылі значнае павелічэнне колькасці жаўнераў РФ на мяжы з Украінай

Працэс сцягвання сіл прадаўжаецца.

Паводле звестак заходніх спецслужбаў, Расея апошнім часам прадаўжала высокімі тэмпамі перакідваць вайскоўцаў да мяжы з Украінай. Цяпер у прыгранічных раёнах могуць знаходзіцца ад 112 да 120 тысяч расейскіх жаўнераў і афіцэраў, паведаміла ў чацвер, 27 студзеня, dpa са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка спецслужбаў (пераклад - dw.com).

Гэты паказчык не ўлічвае ўзброеныя сілы прарасейскіх сепаратыстаў ва ўкраінскім Данбасе, колькасць якіх ацэньваецца прыкладна на 35 тысяч чалавек, піша далей агенцтва.

Суразмоўца dpa ўказаў, што ў найбліжэйшыя тыдні колькасць расейскіх вайскоўцаў паблізу ўкраінскай мяжы можа значна ўзрасці. Пры гэтым канкрэтных лічбаў ён не назваў. Усе прыкметы сведчаць аб тым, што сцягванне сіл да мяжы прадаўжаецца, зазначыў супрацоўнік спецслужбы. Сярод іншага, з ягоных слоў, магчымае далейшае павелічэнне колькасці батальённых тактычных груп (БТГ) у складзе 600-1000 вайскоўцаў, якое цяпер ацэньваецца ў межах 60.

Канфлікт Захаду з Расеяй

У другой палове 2021 года РФ перакінула ў анэксаваны Крым і да мяжы з Украінай амаль 100 тысяч вайскоўцаў пад маркай правядзення вайсковых вучэнняў. Захад падазрае РФ у намеры зноў уварвацца ва Украіну, але Крэмль адмаўляе наяўнасць у яго такіх планаў і са свайго боку патрабуе ад NATO пісьмовых гарантый непрыняцця Украіны ў склад альянсу. NATO і ЗША адказалі на патрабаванні РФ адмовай.

Серыя перамоваў Расtі з ЗША, NATO і Арганізацыяй у бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) не прынесла вынікаў. Захад пагражае Расеі беспрэцэдэнтнымі санкцыямі ў выпадку новага ўварвання ва Украіну, РФ у сваю чаргу абвінавачвае краіны Захаду ва ўзбраенні Украіны і правядзенні манеўраў паблізу ад расейскіх межаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках