19 красавiка 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Якую каштоўнасць уяўляе тая архітэктурная пачварнасць, якую Лукашэнка пабудаваў за $500 мільёнаў?»

81
«Якую каштоўнасць уяўляе тая архітэктурная пачварнасць, якую Лукашэнка пабудаваў за $500 мільёнаў?»
АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ

Ці варта знесці палац дыктатара пасля ягонага сыходу?

Расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў адрэагаваў на заяву прэс-службы дыктатара аб экскурсіях у палац Лукашэнкі:

- І гэта правільна: прэс-служба Лукашэнка пацвердзіла, што экскурсіі ў Палац дыктатара ў Менску бясплатныя, але трапіць цяжка, бо чарга.

Гэта ўсё вельмі слушна і вельмі добра. Людзі спяшаюцца паглядзець гарадскую «кватэру» Лукашэнкі, пакуль «гаспадар» яшчэ ў краіне і нікуды не збег, бо зразумела, што ўсё рана ці позна канчаецца. 104 гады таму праход у Зімовы Палац у Санкт-Пецярбургу таксама раптам стаў бясплатным, але ў культурнай сталіцы Расеі Палац усё ж захавалі…хоць маглі і спаліць.

Палітолаг Дзмітрый Балкунец пракаментаваў допіс Андрэя Суздальцава:

- У Зімовым Палацы было што захоўваць. А якую каштоўнасць уяўляе тая архітэктурная пачвара, якую Лукашэнка пабудаваў за 500 млн даляраў? На гэтыя сродкі можна было б усе раённыя лякарні абсталяваць неабходнымі апаратамі функцыянальнай дыягностыкі. Ён проста скраў у народа грошы для сваіх патрэб.

Я нядаўна пытаўся ў гледачоў, якое прызначэнне павінна быць у гэтага аб'екта. Шмат хто мяркуе, што там трэба адкрыць музей дыктатуры і генацыду ці галерэю.

Магчыма, усе аб'екты, у якіх жыў і працаваў Лукашэнка, павінны быць знесеныя. У Нямеччыне не засталося ніводнага будынка, звязанага з Гітлерам.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках