24 красавiка 2024, Серада, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне рыхтуюцца нанесці ўдар па яшчэ адным прарасейскім канале

17
Ва Украіне рыхтуюцца нанесці ўдар па яшчэ адным прарасейскім канале

На яго будуць накладзены санкцыі.

Служба бяспекі Украіны рыхтуе дакументы для накладання санкцый на тэлеканал "Наш", які належыць былому народнаму дэпутату Украіны, лідару прарасейскай партыі "Нашы" Яўгену Мураеву. Пра гэта 27 студзеня паведаміла "Украінская праўда" са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Са звестак крыніц выдання, ужо некаторы час СБУ фіксуе выпадкі антыўкраінскай прапаганды на тэлеканале "Наш" і рыхтуе адпаведнае прадстаўленне ў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны.

6 студзеня петыцыя "Аб выкарыстанні санкцый супраць тэлеканала "Наш", які распаўсюджвае расейскую прапаганду", зарэгістраваная на сайце Офіса прэзідэнта актывістам Сяргеем Сцярненкам, набрала неабходныя для разгляду прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 25 тысяч галасоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках