28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кніга рэкордаў Гінэса назвала самую старую жывёліну ў свеце

2
Кніга рэкордаў Гінэса назвала самую старую жывёліну ў свеце
ДЖОНАТАН АДЗНАЧЫЦЬ 190-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ
ФОТА: ВІКІПЕДЫЯ

Яна жыве на выспе Святой Алены.

190-гадовая чарапаха на імені Джонатан афіцыйна стала самай старой чарапахай у гісторыі, абнавіўшы рэкорд, які трымаўся з 1965 года, паведамляе "Новое время".

Мяркуецца, што Джонатан нарадзіўся ў 1832 годзе, а гэта азначае, што яму споўнілася або споўніцца 190 гадоў у 2022 годзе, як абвясціла Кніга рэкордаў Гінэса.

Паджылая сейшэльская гіганцкая чарапаха (Aldabrachelys gigantea hololissa) ужо была рэкардсменам Гінэса як самая старая жывая наземная жывёла, але зараз Джонатан афіцыйна з'яўляецца самай старой чарапахай. Ён пабіў дасягненне папярэдняга рэкардсмена Туі Маліла, прамяністай чарапахі (Astrochelys radiata), якая пражыла не менш за 188 гадоў і памерла ў 1965 годзе.

Джонатан жыве на востраве Святой Алены ў паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна.

«Ён мясцовая ікона, сімвал стойкасці перад тварам перамен», — сказаў Джо Холінз, ветэрынар Джонатана, у заяве для Кнігі рэкордаў Гінэса.

Са звестак Брытанскага музея ў Лондане, Джонатан прыбыў на востраў Святой Алены ў 1882 годзе, калі яму было блізу 50 гадоў. Фатаграфія Джонатана, якую зрабілі паміж 1882 і 1886 гадамі, паказвае яго цалкам дарослым, што дае падставы меркаваць, што яму было не менш за 50 гадоў, калі яна была зроблена, таму сёння ён можа быць старэйшым за 190 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках