23 красавiка 2024, aўторак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялісты пра мост, які будуецца на Нямізе: Гэта падобна да расейскай рулеткі

21
Спецыялісты пра мост, які будуецца на Нямізе: Гэта падобна да расейскай рулеткі

Ёсць рызыка, што працаўнікі, каб паспець своечасова, будуць спрашчаць тэхналагічны працэс у будаўніцтве.

Новы, замест абрынулага мосту на Нямізе, будуюць 24 гадзіны на дзень. Было заяўлена, што рух па ім запусцяць да 10 лютага. Журналіст zerkalo.io на ўмовах ананімнасці даведаўся меркаванне профільных спецыялістаў аб бяспецы ўзвядзення канструкцыі за такі кароткі час.

Што здарылася?

Уначы 8 студзеня паступіла паведамленне аб абвальванні часткі эстакады на праспекце Пераможцаў над вуліцай Няміга ў Менску. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

10 студзеня Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы паводле ч.1 арт. 305 Крымінальнага кодэкса (Парушэнне праектаў, абавязковых для захавання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ) і ч. 2 арт. 428 Крымінальнага кодэкса (Службовая халатнасць). Паводле першага артыкула вінаватым пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, паводле другога - да шасці.

На даручэнне старшыні Менгарвыканкама Уладзіміра Кухарава пастанавілі поўнасцю разабраць пуцеправод, які быў пабудаваны 60 гадоў таму, і ўзвесці новы на працягу месяца. Раней дырэктар Гаррамаўтадара Дзяніс Глінскі паведамляў, што аўтамабілі па новай эстакадзе паедуць праз «некалькі месяцаў». Такія ж тэрміны называў і намеснік Кухарава Аляксандр Дараховіч.

На мінулым тыдні намеснік генеральнага дырэктара аб утрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Уладзімір Латушкін назваў канкрэтную дату запуску руху па новай эстакадзе — 10 лютага.

«Гэтае будаўніцтва падобнае да расейскай рулеткі»

Беларускі архітэктар і урбаніст мяркуе, што за месяц пабудаваць новую эстакада рэальна, бо «асноўныя канструктыўныя апоры ўзведзеныя», а астатнюю частку збіраюць з гатовых элементаў, зробленых на заводзе. Аднак той факт, што будаўніцтва вядзецца без першых стадый - архітэктурнага праекта і будаўнічых выпрабаванняў - у яе выклікае здзіўленне.

- Відаць, гэтыя стадыі праходзяць адначасова. Але ўсё ж незразумела, як гэта магчыма. Ясна, што ўлады хочуць зрабіць аб'ект хутчэй, але ўсё ж такі хуткасць і поўная закрытасць інфармацыі аб будаўніцтве выклікаюць асцярогі і недавер. Вядома, запас трываласці канструкцыі павінен быць падвышаны. Тым не менш, ці бяспечна будзе карыстацца эстакадай - невядома. Тут ужо падобна да гульні ў расейскую рулетку.

«Пабудаваць за месяц рэальна. А вось ездзіць па ім ці не - паглядзім»

Меркаванні спецыялістаў дарожнай галіны аб хуткасці будаўніцтва новай эстакады раздзяліліся. Хтосьці з іх думае, што тэрміны занадта сціснутыя і «раней за красавік аб'ект не здаць»; іншыя гавораць, што рэальна зрабіць канструкцыю ў заяўленыя тэрміны.

- У рэжыме надзвычайнага здарэння па-іншаму нельга і гэтыя работы выканальныя. Думаю, цяпер праект выкарыстоўваецца тыпавы, а канструктыўныя элементы для эстакады - гатовыя. Адзінае, вельмі шкада падрадчыка - Мостабудаўнічая ўправа № 6 ААТ «Мостабуд». Іх праца знаходзіцца пад татальным кантролем, - заявіў кіраўнік аднаго з дарожна-будаўнічых прадпрыемстваў.

Яшчэ адзін наш суразмоўца, які працуе ў дарожна-будаўнічай сферы, успомніў, што ў 2017-м годзе паказчыкі бетону на эстакадзе «былі шыкоўнымі», г.зн. адпавядалі ўсім нормам. Што здарылася за гэтыя чатыры з паловай гады - пакуль невядома. Сёння спецыяліст устурбаваны хуткасцю прыняцця праектнай пастановы, яе якасцю, а таксама вынікамі дыягностыкі таго, што засталося пасля разборкі пуцеправода і будзе выкарыстоўвацца ў новай канструкцыі.

Тым не менш, ён думае, што «ў сціснутыя тэрміны эстакаду зрабіць можна», але ёсць некаторыя нюансы.

- Не трэба забываць, што праца вядзецца зімой са шматлікімі пераходамі тэмпературы праз нуль градусаў - некаторым часткам канструкцый гэта моцна шкодзіць на этапе ўзвядзення. Але, паколькі праектнай пастановы ў публічным доступе няма, то ацаніць маштаб складана. У кожным выпадку было б лепш, калі б тэмпература трымалася ўвесь час -8 ці +4, а не «уверх-уніз».

Ён перакананы, што важна ўлічваць і чалавечы чыннік: людзі прызвычаіліся рабіць такую працу за пэўны тэрмін, а зараз яго скарачаюць. Ёсць рызыка, што працаўнікі, каб паспець своечасова, часам будуць спрашчаць тэхналагічны працэс у будаўніцтве.

Спецыяліст таксама адзначыў, што апошнім часам ён сутыкаецца з развагамі людзей аб тым, што, маўляў, эстакаду робяць няправільна, бо новы выкладзены бетон павінен «выспяваць» 28 дзён - рух па такім пускаць нельга. Аднак, адзначае суразмоўца, гэтае меркаванне беспадстаўнае.

- Для будаўніцтва эстакады над Нямігай выкарыстоўваюць гатовыя бетонныя бэлькі, якія прывозяць з завода. Таму асцярогі аб «даспяванні» бетону тут недарэчныя.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках