25 красавiка 2024, Чацвер, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Карбалевіч: Улада знаходзіцца ў стане стрэсу

12
Валерый Карбалевіч: Улада знаходзіцца ў стане стрэсу
ВАЛЕРЫЙ КАРБАЛЕВІЧ

У 2020 годзе рэжым атрымаў траўму.

Абвяшчэнне пазачарговых сесій звязана з будучым пасланнем Аляксандра Лукашэнкі, а расказваць пра мэту сходу ўлады не спяшаюцца не таму, што гэта сакрэт, піша zerkalo.io. Прычыны таму іншыя, мяркуе палітолаг Валерый Карбалевіч.

- Ніякага палітычнага сэнсу хаваць гэтае пасланне няма. Я бачу тры фактары, чаму пакуль няма афіцыйнай аб'явы. Першае - [улады] усё яшчэ знаходзяцца ў стане стрэсу. Звярніце ўвагу, у 2021 годзе «паслання Лукашэнкі парламенту і народу» не было ўвогуле, як не было параду, які традыцыйна адбываецца на Дзень незалежнасці.

Гэта значыць, традыцыйныя афіцыйныя мерапрыемствы летась не праводзіліся. Гэта сведчыць аб тым, што ўлада знаходзіцца ў стане стрэсу, што траўма, якая была атрыманая ад пратэстаў 2020 года, не загаілася, - кажа Валерый Карбалевіч.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках