25 красавiка 2024, Чацвер, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія заявіла аб гатоўнасці адправіць ва Украіну вайскоўцаў на дапамогу УСУ

11
Чэхія заявіла аб гатоўнасці адправіць ва Украіну вайскоўцаў на дапамогу УСУ

Для гэтага ўкраінскае кіраўніцтва павінна зрабіць адпаведны запыт.

Чэхія можа адправіць ва Украіну сваіх вайскоўцаў для абароны тэрыторыі ад расейскага агрэсара.

Пра гэта ў інтэрв'ю Nezávislý Deník паведаміла міністр абароны Яна Чарнахава.

Яна адзначыла, што цяпер краіны Еўропы сканцэнтраваныя на дыпламатычным урэгуляванні крызісу на расейска-ўкраінскім памежжы, разглядаюць таксама зруйнавальныя санкцыі, якія «не выгадныя ні для воднага з бакоў».

«Аднак Расея не зрабіла ніякіх крокаў, каб змяніць сітуацыю... Ніхто не ведае, што атрымаецца ў фінале», - адзначыла палітык.

Чарнахава ўдакладніла, што Чэхія гатова надаць ваенную дапамогу Украіне, Напрыклад, перадаць 152 мм артылерыйскія боепрыпасы.

«Украіна - наш партнёр. Партнёр NATO і партнёр Чэшскай Рэспублікі. У нас ёсць агульная гісторыя, абедзве краіны былі пад савецкай акупацыяй. Украіна з'яўляецца добрым партнёрам NATO. Украіна заслугоўвае самастойна вызначаць уласны лёс. Калі Чэхію папросяць даслаць жаўнераў ва Украіну, мы гатовы гэта разгледзець. У нас ёсць воля дапамагчы Украіне», - сказала кіраўніца абароннага міністэрства.

Пагроза поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну

Камандуючы Аперацыяй аб'яднаных сіл Аляксандр Паўлюк назваў меркаваную дату нападу РФ на Украіну - 20 лютага.

Раней была інфармацыя, што прэзідэнт Кітая Сі Цзіньпін мог папрасіць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна не нападаць на Украіну падчас зімовых Алімпійскіх гульняў, каб «не зацямніць падзею». Аднак у РФ гэта адмаўляюць.

У той жа час ЗША рыхтуюць варыянты адказу ў выпадку ўварвання Расеі ва Украіну. Сярод іх - перакідка войскаў у суседнія з Украінай краіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках