28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні вайсковы грузавік пратараніў легкавое аўто

18
У Гародні вайсковы грузавік пратараніў легкавое аўто

Армейскі МАЗ ехаў на чырвоны сігнал святлафора.

Чытач «АўтаГродна» зняў на відэа аварыю з МАЗам і легкавой Skoda на вуліцы Суворава ў Гародні, каля цэнтра «Мішлен». Аўтар упэўнены, кіроўца грузавіка спяшаўся за калегам і паехаў на чырвонае святло.

Аварыя здарылася блізу 9 гадзін раніцы. Аўтар відэа спыніўся за Skoda на скрыжаванні і стаў прапускаць сустрэчны транспарт. У гэты час насустрач яму праехаў УРАЛ. Затым на скрыжаванні змяніліся сігналы святлафораў і аўтар разам з кіроўцам Skoda пачалі рух. Нечакана з'явіўся сустрэчны МАЗ:

У апошні момант кіроўца грузавіка заўважыў небяспеку і вывернуў стырно ўправа. Магчыма, гэты манеўр збярог ад сур'ёзных наступстваў.

Аднак, удар прыйшоўся па Skoda. Легкавушка засталася без бампера і, відавочна, светлавых прыбораў.

МАЗ жорстка пратараніў легкавы аўтамабіль на Суворава ў Гародні. Відэа

Па відэа заўважна, што зялёны сігнал уключыўся для пешаходаў, а грузавік толькі пад'язджаў да пераходу. На шчасце, людзей на «зебры» не было.

- Я спяшаўся і не мог спыніцца, каб перадаць свае кантакты кіроўцу Skoda. Таму, калі ласка, апублікуйце відэа і перадайце інфармацыю аўтамабілісту, - кажа чытач.

- У кузаве грузавіка былі людзі, не заўважылі? - звяртаемся да аўтара.

- Я заўважыў людзей у кузаве, але мне здаецца, яны нічога нават не зразумелі. У гэтай сітуацыі пашанцавала, што кіроўца МАЗа не рэзнуўся ў тралейбус, пакуль спрабаваў змякчыць сутыкненне з легкавым аўтамабілем.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках