29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кулеба: Украіна і Нямеччына ўвайшлі ў момант праўды

14
Кулеба: Украіна і Нямеччына ўвайшлі ў момант праўды
ДЗМІТРЫЙ КУЛЕБА

Ці падтрымае Бэрлін санкцыі супраць Расеі?

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба выказаў меркаванне, што ў стасунках Кіева і Бэрліна надышоў "момант праўды" праз пытанні, вельмі важных для бяспекі і будучыні Украіны.

Як паведамляе "Інтэрфакс-Украіна", такое меркаванне ён выказаў у эфіры праграмы "Свабода слова" на тэлеканале ICTV.

Дзмітрый Кулеба ўзгадаў, што Нямеччына з 2014 года зрабіла для Украіны вельмі шмат, для ўвядзення санкцый супраць Расеі, падтрымкі рэформ і ўкраінскай эканомікі.

"Але кожны крызіс выводзіць стасункі на момант праўды. І цяпер з Нямеччынай мы ўвайшлі ў момант праўды з шэрагу фундаментальна важных пытанняў бяспекі і будучыні Украіны як незалежнай дзяржавы, і еўраатлантычнай бяспекі агулам", - адзначыў Кулеба.

Паводле ягоных слоў, размова ідзе аб падтрымцы балючых санкцый супраць Расеі, расейскім газаправодзе "Паўночны струмень-2", пытанні пастаўкі зброі.

"Ёсць адзін аспект - двухбаковыя пастаўкі зброі ад Нямеччыны Украіне. Але ёсць і іншыя. Ёсць пытанні выдачы дазволу Нямеччынай трэцяй краіне на перадачу зброі. Ёсць пытанні згоды Нямеччыны на закупку Украінай зброі праз сістэму NАТО. Гэта тыя пытанні, дзе, на нашу думку, наогул не можа быць ніякіх размоў аб блакаванні Нямеччынай чагосьці", - падкрэсліў міністр замежных спраў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках