23 красавiка 2024, aўторак, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЖКГ расказалі, чаму беларусам могуць раптоўна адключыць ваду і ацяпленне

5
У ЖКГ расказалі, чаму беларусам могуць раптоўна адключыць ваду і ацяпленне

З 1 студзеня ў краіне выраслі тарыфы на газ і электрычнасць.

У ДА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» расказалі, што прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі мае права спыніць поўнасцю або часткова падачу вады без папярэдняга паведамлення абанента, паведамляе telegraf.by.

Зрабіць гэта можна ў выпадках:

нядопуску абанентам прадстаўніка арганізацыі ВКХ да кантрольных студняў для адбору проб сцёкавых вод;

спынення энергазабеспячэння водагаспадарчых збудаванняў і ўстройстваў арганізацыі ВКХ;

прыняцця неадкладных мер для прадухілення ўзнікнення або ліквідацыі аварыі або надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару на водагаспадарчых збудаваннях і ўстройствах;

пры неабходнасці павелічэння падачы пітной вады да месцаў узнікнення пажару для яго ліквідацыі.

Таксама зараз на сайце «Мінскводаканала» можна азнаёміцца з разліковым часам ліквідацыі аварый і планавымі працамі.

З 1 студзеня ў Беларусі выраслі тарыфы на газ і электрычнасць, паслугі сувязі і інтэрнэта ўсімі аператарамі.

Акрамя таго, будзе ўведзены падатак на кватэру ва ўласнасці (нават адзіную).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках