24 красавiка 2024, Серада, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Літвы: РФ перакідвае ў Беларусь у 3-4 разы больш сіл, чым на вучэннях «Захад 2021»

5
Міністр абароны Літвы: РФ перакідвае ў Беларусь у 3-4 разы больш сіл, чым на вучэннях «Захад 2021»
АРВІДАС АНУШАЎСКАС
ФОТА: 15MIN.LT

Перакіданне расейскіх сіл у Беларусь мяняе сітуацыю з бяспекай для Украіны, Літвы і Польшчы.

Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас мяркуе, што Расея перакідвае ў Беларусь у 3-4 разы больш сваіх вайскоўцаў, чым падчас вучэнняў "Захад 2021", якія прайшлі ў верасні мінулага года. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, піша lrt.lt.

На думку Анушаўскаса, перакідванне расейскіх сіл у Беларусь мяняе сітуацыю з бяспекай для Украіны, Літвы і Польшчы. Са слоў міністра абароны Літвы, пытанне бяспекі ў рэгіёне абмяркоўвалася сёння з прэзідэнтам Літвы і ў Дэпартаменце дзяржаўнай бяспекі.

На пытанне аб магчымасці вайны Анушаўскас адказаў, што гэтага ніхто не ведае. «Ніхто не можа сказаць. Я думаю, што пастановы прымаюцца ўсё ж у Крамлі, бо ініцыятыва на іхнім баку. Ніводная дзяржава Усходняй Еўропы, якая стала чальцом NATO, не пагражала і не пагражае суседнім дзяржавам. Шчыра кажучы, Расея, наадварот, нарошчвае вайсковую прысутнасць у нашым рэгіёне», – заявіў Анушаўскас.

Са слоў кіраўніка Міністэрства абароны Літвы, рэакцыя NATO будзе залежаць ад развіцця сітуацыі, цяпер абмяркоўваецца перакідванне дадатковых сіл NATO ва Усходнюю Еўропу. «Пэўныя планы і час рэакцыі прадугледжаны і для Літвы. Але ўсё мяняецца ў залежнасці ад ацэнкі сітуацыі ў нашым рэгіёне», - заявіў ён.

Анушаўскас адзначыў, што пры ўсякім канфлікце на мяжы з Украінай NATO павялічыць дапамогу Літве, іншым краінам Балтыі ды Польшчы.

"Напрыклад, калі Расея накіруе вайсковыя самалёты ў Беларусь, да нашай мяжы, або заявіць, што накіруе іх, або калі самалёты ўжо будуць ляцець сюды, то місія паветранай паліцыі ў краінах Балтыі, несумненна, будзе ўзмоцненая, каб унікнуць усялякіх правакацый", - заявіў ён.

На мінулым тыдні Анушаўскас назваў прысутнасць расейскіх войскаў у Беларусі пагрозай Літве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках