23 красавiка 2024, aўторак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сакратар РНБА Украіны: У Беларусі няма прэзідэнта

20
Сакратар РНБА Украіны: У Беларусі няма прэзідэнта
АЛЯКСЕЙ ДАНІЛАЎ

У Беларусі дамінуе Расея.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Аляксей Данілаў у інтэрв'ю ВВС заявіў, што ёсць дакладнае разуменне магчымасцей і планаў таго, што будзе рабіць войска, у выпадку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі.

На пытанне журналіста, ці разглядае Украіна ў выпадку вайсковай агрэсіі РФ магчымасць нанясення ўдараў па інфраструктуры і вайсковых аб'ектах па тэрыторыі РФ, Данілаў заявіў, што ва Украіны ёсць адпаведныя магчымасці.

«У нас ёсць яснае разуменне, чым мы будзем займацца. Ці маем мы магчымасці - магчымасці ў нас ёсць. Ці выстарчыць нам гэтых магчымасцяў - магчыма, мы слабейшыя за войска РФ, але гэта не значыць, што мы не будзем ваяваць. Больш за тое, у нас ёсць тое, чаго няма ў Расеі. І мы гэта ведаем і мы гэта разумеем», - расказаў сакратар РНБА.

На ўдакладняльнае пытанне журналіста, што ёсць такога, чаго няма ў Расеі, Данілаў сказаў «ёсць» і ўсміхнуўся.

Таксама сакратар РНБА адзначыў, што Беларусь цяпер тая краіна, якая поўнасцю захоплена Расеяй. Таму РФ з'яўляецца дамінантнай ва ўсіх пытаннях, таму на думку Аляксея Данілава, Беларусь засталася без прэзідэнта.

«Беларусь - гэта краіна, якая сёння цалкам захопленая РФ. Для нас пагроза з боку РФ ёсць заўжды. У іх так атрымалася, што сёння няма прэзідэнта і РФ у дамінанце ва ўсіх пытаннях. Мы гатовы да ўсялякага развіцця падзей, але спакойна і ўзважана», - сказаў Данілаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках