25 красавiка 2024, Чацвер, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Бутусаў: Мы спынілі Расею ў 2014-м, спынім і сёння

5
Юрый Бутусаў: Мы спынілі Расею ў 2014-м, спынім і сёння
ЮРЫЙ БУТУСАЎ
ФОТА: GORDONUA.COM

Калі ніхто не сумняваецца, што ты гатовы да бою, перамовы аб міры могуць быць паспяховымі.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў галоўны рэдактар выдання censor.net Юры Бутусаў:

- Калі казаць па-простаму аб пагрозах вялікай вайны Расеі і Украіны, то сітуацыя параўнальная з тым, што сярод белага дня ў людным месцы да чалавека прыстае група гопнікаў. Яны не спрабуюць адразу забіць ці ўдарыць, яны хочуць, каб чалавек ад аднаго іх выгляду зламаўся, не стаў клікаць на дапамогу, не стаў даваць адпор, а стаў паддобрывацца, прыніжацца, выконваць патрабаванні гопнікаў. І тады напад і рабаванне адбудуцца ціха, не прыцягваючы ўвагі, і чалавека можна будзе рабаваць увесь час і па яго згодзе.

І вось гопнікі навісаюць над чалавекам, пагрозліва размаўляюць, спрабуюць патроху набліжацца, крок за крокам скарачаючы бяспечную дыстанцыю, і дэманструючы свае варожыя намеры, памахваюць дубінкамі. Яны не рызыкуюць напасці адразу - яны сваімі пагрозамі вывучаюць, як чалавек рэагуе на напад, ці гатовы ён да бойкі, ці можна на яго ўплываць псіхалагічна, ці будзе за яго нехта заступацца. Гопнікі жадаюць, каб чалавек зламаўся добраахвотна.

Таму ні ў якім разе не варта маўчаць і паводзіць сябе як патэнцыйная ахвяра, гэта ўсё адно не выратуе. Варта паказаць, што ўсімі сіламі ты гатовы змагацца да канца, што нават калі ты не пераможаш у бойцы, то праблемы здолееш стварыць немалыя. Варта паказаць, што нават калі цяпер табе ніхто не прыйдзе на дапамогу, цябе бойка не палохае, ты гатовы да сутычкі самастойна. І што бойка будзе вельмі гучнай, сапраўднай, і будзе кроў, і калі гэта ўбачаць розныя людзі, і тады, магчыма, нехта яшчэ прыйдзе на дапамогу чалавеку.

І вось тады пачне вагацца гопнік. Таму што дайшоўшы да нейкай кароткай дыстанцыі, і вычарпаўшы ўвесь запас пагроз, трэба вызначацца - а ты сам гатовы атрымаць у морду? Ты сам разумееш наступствы нападу? Ты гатовы біцца з чалавекам, які не баіцца рызыкнуць сабой, не баіцца крыві, і зробіць усё, каб зрабіць гопніку як мага больш балюча?

Мы далі адпор Расеі ў 2014-м, і іх войска спынілася.

Цяпер мы гатовыя да вайны невымерна лепш, і нам трэба паказаць, што бойка будзе значна большая.

Толькі калі ніхто не сумняваецца, што ты гатовы да бою, перамовы аб міры могуць быць паспяховымі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках