19 красавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Украіны на «Еўравізію» можа паехаць беларускі спявак Майкл Соўл

4
Ад Украіны на «Еўравізію» можа паехаць беларускі спявак Майкл Соўл

Ён быў бэк-вакалістам гурта NaviBand на «Еўравізіі-2017» у Кіеве.

Беларускі спявак можа паехаць на «Еўравізію-2022» ад Украіны. Выканаўца з Берасця Майкл Соўл патрапіў у топ-10 фіналістаў нацыянальнага адбору суседняй краіны, паведамляе euroradio.fm.

Майкл - фіналіст беларускага адбору на «Еўравізію» ў 2016 і 2019 гадах. Таксама ён быў бэк-вакалістам гурта NaviBand на «Еўравізіі-2017» у Кіеве.

Хто ў выніку рэпрэзентуе Украіну на міжнародным конкурсе, стане вядома 12 лютага.

Беларусь была выключаная з удзелу ў Еўравізіі, калі хацела ў 2021 годзе даслаць на конкурс гурт «Галасы Зместа». Арганізатары наважылі, што беларускі бок спрабуе палітызаваць песенны конкурс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках