28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кіберпартызаны» заявілі аб узломе сэрвераў БЧ і выставілі ўльтыматум рэжыму

36
«Кіберпартызаны» заявілі аб узломе сэрвераў БЧ і выставілі ўльтыматум рэжыму

Хакеры-патрыёты патрабуюць спыніць транспартаванне расейскіх войскаў.

Сёння на Беларускай чыгунцы адбыўся збой сістэмы: перасталі працаваць сэрверы і ўнутраныя службы, квіткі можна набыць толькі праз касы. На сайце БЧ паведамляецца, што прычына збою - тэхнічная, «Кібер-Партызаны» заявілі аб нападзе на кампутарную сетку чыгункі.

Кібератаку яны патлумачылі тым, што ў гэтыя дні «рэжым Лукашэнкі прапускае акупацыйныя войскі на нашу зямлю».

«У рамках кіберкампаніі «Пекла» мы зашыфравалі асноўную частку сэрвераў, баз звестак і працоўных станцый БЧ, каб запаволіць і парушыць працу дарогі. Бэкапы знішчаныя», - заявілі «Кібер-Партызаны».

Паведамляецца, што дзясяткі баз звестак зазналі кібератакі. Аўтаматык і сістэмы бяспекі свядома не закранулі кібератакай, каб пазбегнуць аварыйных сітуацый, паведамляе belsat.eu.

У абмен на ключы шыфравання яны патрабуюць вызваліць 50 палітвязняў, якія маюць найбольшую патрэбу ў медыцынскай дапамозе, а таксама спыніць прыбыццё расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках