23 красавiка 2024, aўторак, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урсула фон дэр Ляен: Украіна атрымае ад Еўракамісіі 1 мільярд еўраў

5
Урсула фон дэр Ляен: Украіна атрымае ад Еўракамісіі 1 мільярд еўраў
УРСУЛА ФОН ДЭР ЛЯЕН
ФОТА: BLOOMBERG

Гэтая сума дапаможа Украіне перад канфліктам.

Еўракамісія збіраецца выдаць Украіне тэрміновую фінансавую дапамогу ў суме аднаго мільярда двухсот мільёнаў еўраў. Як паведамляе «Польскае радыё», пра гэта паведаміла кіраўніца ЕК Урсула фон дэр Ляен, падкрэсліўшы падтрымку ЕЗ Украіны перад тварам агрэсіўных дзеянняў Расеі:

«Украіна - свабодная і суверэнная краіна. Яна мае права рабіць свой уласны выбар. Еўразвяз будзе на яе баку. Гэты пакет грошай дапаможа Украіне задаволіць фінансавыя патрэбы перад канфліктам. Мы спадзяемся, што гэтая экстраардынарная макрафінансавая дапамога будзе хутка адобраная дзяржавамі ЕЗ і Еўрапейскім парламентам. Тады мы зможам вельмі хутка перавесці першую рату ў суме 600 мільёнаў еўраў».

Акрамя таго, ЕК рыхтуе доўгатэрміновы план у выглядзе льготных крэдытаў для падтрымкі мадэрнізацыі Украіны.

З 2014 года, калі Расея незаконна анэксавала Крым і ўварвалася на ўсход Украіны, ЕЗ і еўрапейскія фінансавыя ўстановы далі Украіне больш за 17 мільярдаў еўраў выглядзе грантаў і крэдытаў.

Міністры замежных спраў краін ЕЗ адобрылі агульныя палажэнні ў пытаннях бяспекі ў Еўропе. Міністры асудзілі агрэсіўныя дзеянні і пагрозы Расеі ў дачыненні да Украіны. Яны нагадалі, што кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕЗ на пасяджэнні Еўрапейскай рады ў снежні 2021 года прызналі, што ўсякая далейшая ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны будзе мець вялікія наступствы і сур'ёзныя выдаткі.

«ЕЗ пацвярджае сваю непахісную падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і іншых партнёраў па Усходнім партнёрстве ў рамках іх міжнародна прызнаных межаў і заклікае Расею канструктыўна аднавіць існыя міжнародныя рамкі для трывалага і мірнага ўрэгулявання канфліктаў», - заявілі міністры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках