28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна рыхтуе зону адчужэння ЧАЭС да магчымага ўварвання з тэрыторыі Беларусі

20
Украіна рыхтуе зону адчужэння ЧАЭС да магчымага ўварвання з тэрыторыі Беларусі

Гэта найкарацейшы шлях на Кіеў.

Чарнобыльская зона адчужэння з'яўляецца найкарацейшым шляхам у сталіцу Украіны Кіеў у выпадку ўварвання расейскіх войскаў праз мяжу Беларусі, таму тут Украінай размешчаныя дадатковыя сілы, цытуе The New York Times «Люстэрка тыдня. Украіна».

«Два месяцы таму ўрад размясціў дадатковыя сілы ў гэтым раёне праз узмацненне напружанасці ў дачыненнях з Расеяй і Беларуссю, хаўруснікам Крамля, чыя мяжа знаходзіцца ў 5 мілях ад пацярпелага рэактара і куды Расея нядаўна перакінула войскі», - гаворыцца ў публікацыі.

Выданне спасылаецца на размову з прэс-сакратаром Жытомірскага памежнага атрада, падпалкоўнікам Юрыем Шахрайчуком.

«У той час як большая частка ўвагі да патэнцыйнага ўварвання Расеі сканцэнтраваная на нарошчванні войскаў і штодзённых баявых дзеяннях на ўсходзе, найкарацейшы маршрут з Расеі ў сталіцу Украіны, Кіеў, ідзе з поўначы. І праходзіць праз ізаляваную зону вакол Чарнобыльскай АЭС», - адзначае таксама выданне.

Падкрэсліваецца, што гэта робіць раён Чарнобыля месцам, дзе Украіна вымушаная разгарнуць дадатковыя сілы, нягледзячы на радыеактыўнае забруджванне тэрыторыі.

«Гэта вымушае вайскоўцаў разгарнуць сілы бяспекі ў дагэтуль радыеактыўным лесе, дзе яны нясуць як зброю, так і абсталяванне для выяўлення радыяцыйнага апраменьвання», - гаворыцца ў публікацыі.

Пакуль ніхто з памежнікаў, накіраваных у зону ў лістападзе, не атрымаў высокіх дозаў.

Адзначаецца, што ўкраінскіх сіл, якія звычайна ёсць у раёне, было б недастаткова, каб адбіць уварванне, калі яно адбудзецца.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках