28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з самых вядомых беларускіх стартапаў пакінуў ПВТ

3
Адзін з самых вядомых беларускіх стартапаў пакінуў ПВТ

Цяпер ён будзе працаваць са Швайцарыі і Польшчы.

На днях OneSoil адзін з самых вядомых беларускіх стартапаў знік са спіса рэзідэнтаў на сайце ПВТ, піша dev.by.

- Так, выйшлі <з ПВТ>. OneSoil расце як міжнародная кампанія, асноўная дзейнасць цяпер вядзецца са Швайцарыі і Польшчы. І паколькі многія нашы супрацоўнікі пераехалі ў офіс у Варшаве, а іх колькасць у Беларусі значна скарацілася - была прынятая пастанова выйсці з ПВТ, - распавялі журналістам у кампаніі.

Частка супрацоўнікаў OneSoil прадаўжае працаваць выдалена з Беларусі, але цяпер у кампаніі два офісы - у Швайцарыі і Польшчы.

OneSoil - стартап з Беларусі, які ў 2017 годзе стварылі праграміст Вячаслаў Мазай і географ Усевалад Генін. Яго асноўны прадукт - разумная сістэма для маніторынгу стану пасяўных плошчаў, павелічэння ўраджайнасці і эканоміі рэсурсаў. Для збору «ўраджаю» звестак з палёў выкарыстоўваюцца спадарожнікавыя здымкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках