26 красавiка 2024, Пятніца, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк і Белстат сарамліва хаваюць рэальную інфляцыю

10
Нацбанк і Белстат сарамліва хаваюць рэальную інфляцыю

Экспэрты паказалі, як яна выглядае.

Прагноз інфляцыі ў пачатку 2021 года ацэньваўся на 5%, але рэальны паказчык удвая большы - 9.97%. Зразумець, што адбываецца з інфляцыяй, можна паназіраўшы за дынамікай коштаў харчовых і нехарчовых тавараў, паслуг.

На апошнія кошты выраслі менш за ўсё - на 7,6%. На нехарчовыя тавары падняліся на 9,9%, а вось харчовыя падаражэлі на 11,4%.

Пры гэтым насельніцтва адчувае інфляцыю вышэй за той сярэдні тэмп на 9.97%, які зафіксаваў Нацбанк. Інфляцыя найбольш закранае людзей з невялікімі заробкамі. Рэальны, медыяны заробак беларусаў істотна ніжэйшы за сярэдні. Пераважная большасць людзей нават у Менску не атрымлівае «па пяцьсот». Для гэтай катэгорыі насельніцтва прадукты харчавання займаюць у спажывецкім кошыку значна большае месца, чым усё астатняе (у сярэднім у краіне на ежу сыходзіць 36,5% усіх затрат). Хоць харчовыя тавары падаражэлі больш за ўсё, інфармуе тэлеграм-канал "Нашы Грошы".

Маянэз за год стаў даражэйшы на 23,1%, тытунёвыя вырабы — на 13%, лекі — на 14,7, паліва — на 17,1%. Прадукты і паслугі, якія беларусы выкарыстоўваюць штодзень, выраслі значна вышэй за сярэдні тэмп інфляцыі. Нават кошты сацыяльна значных тавараў, якія Белстат спецыяльна вынес у асобную пазіцыю, выраслі на 9,1% — а яны ж знаходзяцца пад строгім кантролем урада.

Сёння настроі беларусаў у дачыненні да інфляцыі вельмі песімістычны. 65,7% людзей, апытаных Нацбанкам у снежні, упэўненыя, што кошты будуць расці гэтак жа інтэнсіўна, як і цяпер. А 19,5% мяркуюць, што яны будуць расці ў будучыні яшчэ хутчэй. Аптымістаў сярод беларусаў усяго толькі 13,2%.

Ва ўмовах высокай інфляцыі насельніцтва пачынае сябе паводзіць інакш: пераходзіць на таннейшыя тавары, па-іншаму ашчаджае. Дастаткова сказаць, што ўжо сёння ў якасці сродкаў ашчадку траціна насельніцтва выкарыстоўвае гатоўку, і толькі 12% гатовы даверыць свае грошы банку. Усё гэта яшчэ больш узмацняе і без таго няпростую сітуацыю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках