24 красавiка 2024, Серада, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Белы дом адыходзіць ад ранейшай стратэгіі

6
NYT: Белы дом адыходзіць ад ранейшай стратэгіі

Перамовы з Расеяй не прынеслі вынікаў.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн не выключае, што ў краінах Балтыі і Усходняй Еўропы могуць разгарнуць некалькі тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, а таксама вайсковых караблёў і самалётаў. Абмеркаванні звязаныя з ростам асцярог праз магчымае расейскае ўварванне ва Украіну, паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы.

На сустрэчы ў рэзідэнцыі Байдэна, якая праходзіла 22 студзеня, высокапастаўленыя чыноўнікі Пентагона падалі прэзідэнту розныя варыянты дзеянняў.

Варыянты ўключаюць адпраўку ад 1 тысячы да 5 тысяч вайскоўцаў у краіны Усходняй Еўропы з магчымасцю павелічэння гэтай колькасці ў 10 разоў, калі "сітуацыя пагоршыцца".

Суразмоўцы выдання адзначылі, што Байдэн прыме пастанову ўжо на гэтым тыдні. Разгортванне дадатковых амерыканскіх войскаў на тэрыторыі Украіны не разглядаецца не ў адным з варыянтаў.

У выпадку згоды Байдэна адправіць вайскоўцаў ва Усходнюю Еўропу і краіны Балтыі, гэта стане "паваротным момантам" для прэзідэнцкай адміністрацыі, якая да нядаўняга часу займала "стрыманую пазіцыю" аб сітуацыі з Украінай, баючыся "справакаваць Расею на ўварванне", піша The New York Times . Але паколькі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін "узмацніў свае пагрозлівыя дзеянні ў дачыненні да Украіны", а перамовы паміж расейскімі і амерыканскімі афіцыйнымі асобамі не прынеслі вынікаў, Белы дом адыходзіць ад ранейшай стратэгіі, рэзюмуе NYT.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках