25 красавiка 2024, Чацвер, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каму напраўду выгадныя «прадуктовыя карткі» ў Беларусі?

21
Каму напраўду выгадныя «прадуктовыя карткі» ў Беларусі?

Здабылі ўсе, акрамя бедных.

Найбліжэйшыя паўгода 16 гандлёвых сетак абавязаліся даваць 10-адсоткавую зніжку на сацыяльна значныя тавары (СЗТ) "уразлівым катэгорыям" беларусаў: пенсіянерам, шматдзетным сем'ям, малазабяспечаным слаям насельніцтва (хто атрымлівае штомесячную сацыяльную дапамогу), пішуць «Свободные новости».

Адпаведнае пагадненне падпісанае паміж урадам і гандлёвымі сеткамі (ТАА "Санта Рытэйл", ТАА "Еўрагандаль", ЗАТ "Дабраном", ТДА "Віталюр", ТАА "БелМаркетКампані", ІУП "БелВілесдэн ("Гіпа") і іншыя).

Сацыяльна ўразлівым пакупнікам будуць даваць 10% зніжкі на 29 сацыяльна-значных тавараў. Штомесячная сума набытку у канкрэтнай гандлёвай сетцы з выдачай зніжак не можа перавышаць суму бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва - 288,01 беларускі рубель.

Для здзяйснення пакупкі трэба мець картку гандлёвай сеткі і пасведчанне або даведку. Праграмай могуць карыстацца таксама блізкія сваякі і сацыяльныя працаўнікі. Як заўсёды, ёсць адно "але": у іх на руках павінны быць дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва, а таксама пасведчанне і дысконтная картку таго чалавека, для якога яны закупляюцца.

"Абодва бакі задаволеныя ўгодай"

Экспэрт, які пажадаў захаваць ананімнасць, мяркуе, што ад угоды здабудуць два бакі: урад і гандлёвыя сеткі. А вось бедныя наўрад ці будуць у захапленні.

- Каму канкрэтна выгадна такое пагадненне? Глядзіце, урад паказвае, што клапоціцца пра маламаёмасных, у той час як інфляцыя высокая і растуць цэны прадуктаў. Ужо з 17 студзеня ўсе гандлёвыя сеткі абклеены аб'явамі пра гэту 10-адсоткавую зніжку на пэўныя тавары. Але, з аднаго боку, гандлёвыя сеткі не імкнуцца выконваць абяцанае: напрыклад, зніжкавыя карты будуць выдаваць на працягу 25 дзён пасля сур'ёзнай праверкі дакументаў. Плюс да ўсяго, як можна вызначыць узровень нацэнкі ў сур'ёзных гульцоў? А акрамя таго, у іх заўсёды ёсць манеўр - замяніць нацэнку бонусам, балазе, рэгулятар не распачаў ніякіх крокаў для абмежавання бонусаў. Нацэнку можна ўстанавіць на 5%, а бонус зверху - 15%.

Скажу больш: не выключана, што нехта паабяцаў не абмяжоўваць дзейнасць гандлёвых сетак іншымі нарматыўнымі актамі на час гэтай акцыі.

У выніку вельмі абмежаваныя страты буйных сетак з гакам кампенсуюцца адсутнасцю абмежаванняў. З іншага боку, яны атрымліваюць выдатную прапагандысцкую кампанію за чужы кошт - за кошт дзяржавы. У прынцыпе, абодва бакі задаволеныя ўгодай.

Экспэрт адзначае, што малы бізнэс выключаны са схемы:

- Ён і тэхнічна не можа ўдзельнічаць у акцыі, і эканамічна яму гэта не выгадна - у яго няма бонуснага адкату.

Аналітык не бачыць розніцы паміж ранейшай схемай дапамогі маламаёмасным і цяперашняй:

- Раней зніжкі ўстанаўліваліся або на канкрэтныя тавары, або на суму пакупкі. А цяпер - на групы тавараў, проста крышку ўскладнілася тэхналогія…

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках