29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Telegram пагражае прапагандысцкім каналам з Беларусі блакаваннем

7
Telegram пагражае прапагандысцкім каналам з Беларусі блакаваннем

Дрэнная навіна для лукашыстаў.

Telegram запатрабаваў ад прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў выдаліць допісы і каментары, якія прыніжаюць сэксуальную арыентацыю чалавека. Гэта трэба зрабіць на працягу 36 гадзін. У адваротным выпадку доступ да іх каналаў будзе абмежаваны, паведамляе "Еўрарадыё".

Магчыма, гэты запыт зыходзіў ад Apple, бо правіламі App Store забаронены матэрыялы, накіраваныя на прыніжэнне асобы ці групы асоб паводле прыкмет рэлігіі, расы, полу, сэксуальнай арыентацыі, нацыянальнасці ці прыналежнасці да якой-небудзь сацыяльнай групы.

З некаторых праўладных ТГ-каналаў ужо зніклі допісы пра Мікалая Брэдзелева, былога прэс-сакратара А1, і шэрагу іншых мужчын, якіх сілавікі прымусілі на камеру прызнацца ў сваёй арыентацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках