23 красавiка 2024, aўторак, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе з арганізмам, калі замяніць усе напоі на ваду

13
Што будзе з арганізмам, калі замяніць усе напоі на ваду

Пяць цікавых фактаў.

Алкаголь, напоі з цукрам і кафеінам у большасці выпадкаў прычыняюць шкоду арганізму. Аднак у іх ёсць альтэрнатыва - вада, якая не толькі з поспехам заменіць усё з пералічанага вышэй, але і прынясе нямала карысці для арганізма агулам.

Як піша нямецкі партал Freundin са спасылкай на даследаванні, праведзеныя Цэнтрамі кантролю і прафілактыкі захворванняў ЗША, калі адмовіцца ад усіх напояў, акрамя вады, з целам адбудуцца дзіўныя змены. Там сказана, што недахоп вады ў арганізме робіць кроў гусцейшай, ад чаго сэрцу складаней яе пампаваць. У выніку з'яўляецца высокая рызыка тромбаў, што ў будучыні прыводзіць да інфарктаў і інсультаў.

Партал выдзеліў пяць галоўных пераваг піцця вады замест астатніх напояў.

Страта вагі

У даследаванні сказана, што ўстрыманне ад піцця чаго-небудзь, акрамя вады, цягам дзявяці дзён замяняе 8-кіламетровы бег трушком. Такая водная дыета стымулюе метабалізм і спрыяе спальванню тлушчу. Акрамя таго, вада стрымлівае апетыт, і ў выніку чалавек спажывае менш калорый.

Сэрца пачынае працаваць лепш

На сайце сказана, што пяць шклянак вады на дзень (адна шклянка звычайна разлічваецца як 200 мл) зніжае рызыку сардэчнага прыступу на 41 адсотак. А ўжо пасля васьмі шклянак наша інтэлектуальная прадукцыйнасць павялічваецца на 30 адсоткаў.

Паляпшаецца скура

Вада не толькі чысціць твар звонку, але багатае пітво таксама ўвільгатняе скуру і робіць яе чысцейшай і мякчэйшай. Спецыялісты акцэнтавалі, што многія іншыя вадкасці выцягваюць вільгаць з арганізма.

Вада ўмацоўвае імунітэт

Пітная вада ўмацуе імунную сістэму, а таксіны падчас воднай дыеты будуць выходзіць хутчэй. Гэта можа дапамагчы прадухіліць некаторыя захворванні, такія як высокі крывяны ціск, інфекцыі мачавога пухіра і нават рак тоўстай кішкі.

Вы зэканоміце

Макачына ў кавярні, сокі і газіроўка, нават чай каштуюць значна даражэй за ваду. Калі замяніць усе напоі вадой, то за месяц набяжыць немалая сума, якую можна выдаткаваць на нешта карыснае.

Таксама экспэрты адзначылі, што трэба зважаць на тое, якую ваду вы п'яце. Яна, безумоўна, павінна быць чыстай і вы не павінны сумнявацца ў яе паходжанні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках