28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгажуня з карымі вачамі: навукоўцы аднавілі знешнасць вядомай егіпецкай муміі

7
Прыгажуня з карымі вачамі: навукоўцы аднавілі знешнасць вядомай егіпецкай муміі

Дзяўчына па імені Шэп-эн-Ісіда таксама мела асаблівую прыкмету.

Судмедэкспэрты аднавілі знешнасць мумію Шэп-эн-Ісіды, якая была знойдзена ў сямейнай грабніцы ў 1819 годзе.

Пра гэта піша выданне «Вокруг света».

Памінальны комплекс, у якім археолагі выявілі мумію Шэп-эн-Ісіды і яе бацькі, размешчаны на заходнім беразе ракі Ніл у Егіпце. На сённяшні дзень каштоўная знаходка захоўваецца ў бібліятэцы абацтва Святога Гала ў Швейцарыі.

«Зыходзячы з анатамічнага ўзросту жанчыны і формы яе труны, яна, напэўна, нарадзілася блізу 650 г. да н.э. і памерла паміж 620 і 610 г. да н.э., гэта значыць ва ўзросце 30-40 гадоў», - адзначылі навукоўцы.

Праектам рэканструкцыі знешнасці займаўся Даследчы цэнтр FAPAB на Сіцыліі і Універсітэт Фліндэрса ў Аўстраліі. У эксперыменце таксама браў удзел Сісера Мараес - 3D-дызайнер з Бразіліі.

Прааналізаваўшы чэрап муміі, спецыялісты прыйшлі да высновы, што Шэп-эн-Ісіда была прыгожай жанчынай. З дапамогай кампутарнай тамаграфіі і марфалагічных звестак, каманда экспэртаў паступова стварала «жывыя пласты» на шкілеце, дадаючы тканкі, вочы і скуру. Пазней на прататып сталі наносіць дробныя дэталі, такія як малюсенькія вяснушкі вакол носа.

Не выключана, што дзяўчына праз сваё егіпецкае паходжання мела карыя вочы і аліўкавую скуру. Рэканструкцыя таксама паказала, што Шэп-эн-Ісіда мела адмысловую прымету - верхняя сківіца злёгку выступала над ніжняй, ствараючы эфект прыадчыненага рота.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках