29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мілане пабудуюць 750-кіламетровую сетку веладарожак

1
У Мілане пабудуюць 750-кіламетровую сетку веладарожак

Мэта - нулявыя выкіды парніковых газаў да 2050 года.

У Мілане да 2035 года пабудуюць 750-кіламетровую сетку веласіпедных дарожак. Яна звяжа паміж сабой 80% горада. Мэта - нулявыя выкіды парніковых газаў да 2050 года, паведамляе euro-pulse.ru.

Месца для новых дарожак вылічылі на аснове звестак аб перамяшчэнні гараджан. Іх аб'яднаюць у адзіную сетку са старымі маршрутамі.

Акрамя таго, улады збіраюцца палепшыць веласіпедную інфраструктуру – між іншым, пабудаваць дадатковыя велапаркоўкі і палепшыць асвятленне на дарожках.

Дзякуючы гэтаму жыхары Мілана змогуць бяспечна перамяшчацца на веласіпедзе з аднаго канца горада ў іншы, а таксама ў яго прыгарады. Такім чынам мэрыя спадзяецца, што мясцовыя жыхары будуць часцей выбіраць ровар замест неэкалагічных асабістых аўтамабіляў: як пісаў «Еўрапульс», яны «адказныя» за 72% транспартных выкідаў парніковых газаў у Еўропе.

У Еўропе прыдумляюць розныя спосабы заахвоціць людзей часцей карыстацца веласіпедамі, а не аўтамабілямі. Напрыклад, у Даніі збіраюцца пабудаваць веладарогі, якія дублююць аўтамагістралі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках