25 красавiка 2024, Чацвер, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За колькі прадалі на аўкцыёне новыя ўчасткі пад Менскам?

2
За колькі прадалі на аўкцыёне новыя ўчасткі пад Менскам?

Участкі знаходзяцца ў Смалявіцкім раёне.

20 студзеня адбыўся аўкцыён па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян Беларусі для будаўніцтва жылых дамоў у вёсках, размешчаных на тэрыторыі Пліскага сельсавета Смалявіцкага раёна Менскай вобласці. Таргі прайшлі па двух з сямі лотаў, тры ўчасткі прададзеныя адзіным заяўнікам, піша realt.by.

Па самым высокім пачатковым кошце - за 10 500 рублёў - быў выстаўлены на аўкцыён ўчастак у в. Ліпкі. На лот прэтэндавалі 3 чалавекі. Зямельны надзел налічвае 13,34 соткі і мае магчымасць падвядзення электрычнасці і газу. Участак прададзены на аўкцыёне за 25 100 рублёў, або 9 674 даляры ЗША паводле афіцыйнага курсу Нацбанка на дзень правядзення аўкцыёну.

Прайшлі таргі і па ўчастку ў в. Прысынак. Ён налічвае 10,16 соткі. Ёсць магчымасць падвядзення да надзелу газу і вады. На лот было пададзена 2 заяўкі. Пры пачатковым кошце 5500 рублёў участак рэалізаваны за 6050 рублёў, або 2331 даляр ЗША.

Самы ж танны прададзены ўчастак знаходзіцца ў пасёлку Пеліка. Яго плошча - 14,87 соткі. Ёсць магчымасць падключэння электразабеспячэння. Участак выставілі на таргі з пачатковым коштам у 3 тысячы рублёў. У выніку ён дастаўся адзінаму заяўніку за 3150 рублёў або амаль 1214 даляраў ЗША.

Вынікі аўкцыёну ў адносінах да астатніх лотаў глядзіце ў табліцы:

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках