19 красавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуму больш, чым рэальнай эканоміі для кашалька

8
Шуму больш, чым рэальнай эканоміі для кашалька

Як пенсіянерка спрабавала атрымаць скідку ў супермаркетах Слуцка.

Случчанка падзялілася з kurjer.info, як выпрабавала на сабе новаўвядзенне для пенсіянераў і маламаёмасных. Пасля абвестцы аб тым, што для гэтых катэгорый грамадзян супермаркеты ўвялі 10%-ную скідку на 29 тавараў першай неабходнасці, жанчына пайшла ў гэтыя крамы, каб купіць прадукты танней. Вось што ў яе атрымалася.

«Загадзя паглядзела спіс»

«Жыццё даражэе, кошты ўвесь час растуць. Асабліва цяжка пенсіянерам і людзям з маленькім заробкам. У СМІ пішуць, што дзяржрэгуляванне коштаў на жыццёва важныя прадукты хутка не будзе, - сказала Святлана (імя жанчыны зменена на яе просьбу - заўвага рэдакцыі). - Калі паведамілі, што з 17 студзеня сацыяльная зніжка ў 10% з'явілася ў супермаркетах, то я ўзрадавалася. На наступны дзень, 18 студзеня, пайшла ў крамы, дзе звычайна купляю прадукты. Загадзя паглядзела спіс з 29 тавараў, на якія абяцалі скідку.

Што ў «Віталюр»

Спачатку прыйшла ў «Віталюр». Купіла малако, смятану, кефір, тварог, збожжавыя шматкі, рыбу. На касе паказала пенсійнае пасведчанне і падала карту «Віталюр». Касірка сказала, што гэтага дастаткова для атрымання сацыяльнай скідкі.

Калі атрымала чэк, дык уважліва яго вывучыла.

На малако пітное па цане 2,94 рубля скідка склала 29 капеек, або 10%. Ад кошту кефіру «Менская марка» за 1,54 рубля скінулі 15 капеек. На смятану «Менская марка» за 1,75 рубля зніжка ў абяцаныя 10% была - 18 капеек. А вось на тварог «Ляхавічок» 5% за 1,19 рубля зніжкі не было. Незразумела чаму. Бо гэта звычайны тварог, без дабавак і іншага.

На астатнія тавары ў чэку зніжка была маленькая, відаць, тая, якая даецца ўсім пакупнікам па карце. На шматкі «Фермер» коштам 1,55 рубля зніжка склала 2 капейкі. На кавалачак кеты, якую я купіла да святочнага стала за 7,39 рубля, скідка была 7 капеек.

Усяго за набор прадуктаў налічылі 15,65 рубля, а эканомія была 85 капеек. Неяк не ўзрадавалася я гэтай скідцы. Ад слова «зусім».

Што ў «Еўраопце»

Потым пайшла ў «Еўраопт» у гандлёвым цэнтры «Маяк». Але там касірка сказала, што скідкі афармлялі да 14 гадзін, а зараз 14.30. Да таго ж выявілася, што тут недастаткова паказаць картку пакупніка «Е-плюс» і пенсійннае пасведчанне, каб аформіць спецыяльную карту «Е-плюс. Сацыяльная». Патрэбны яшчэ пашпарт. А яго ў мяне з сабой не было.

Што ў «Капеечцы»

Напрыканцы зазірнула ў «Капеечку», але там зніжкай таксама скарыстацца не атрымалася, бо сацыяльных карт не было. Супрацоўнікі крамы сказалі, што павінны падвезці пасля 19 гадзін.

Пра эканомію

Дарэчы, на наступны дзень я ўсё ж пайшла ў «Еўраопт» з пашпартам. Але пасля тлумачэнняў работніка аб парадку дзеяння гэтых 10%-ных скідак ад афармлення сацыяльнай карты адмовілася сама. І вось чаму. Выяўляецца, калі ты яе аформіш, то звычайная карта пакупніка ўжо не дзейнічае, нават на іншыя тавары не са спісу. І бонусы ніякія за пакупкі не прызначаюцца і іншае. А мы купляем у краме не толькі хлеб і малако! Атрымліваецца, што шуму больш, чым рэальнай эканоміі для майго кашалька».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках