28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Растоўскай вобласці РФ скасавалі забарону на смех падчас заключэння шлюбу

8
У Растоўскай вобласці РФ скасавалі забарону на смех падчас заключэння шлюбу

Маразм мацнеў.

Управа ЗАГС Растоўскай вобласці РФ скасавала ўведзеную на гэтым тыдні забарону на «гучныя размовы, усклікі і смех» падчас цырымоніі заключэння шлюбу. Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы.

Фармулёўку пастанавілі змяніць, «узяўшы да ўвагі грамадскую думку», сказана ў паведамленні. «Новая фармулёўка: гучныя размовы (у тым ліку праз тэлефон), і іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць правядзенню цырымоніі заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы ў памяшканнях органаў ЗАГС», – зазначаюць у ЗАГС.

Пастанова пра забарону на смех набыла моц 17 студзеня, пасля чаго звярнула ўвагу СМІ. Кіраўніца ўправы Вольга Ісаенка расказала «Камсамольскай праўдзе», што такія забароны існавалі заўсёды, але толькі цяпер іх унеслі ў афіцыйныя дакументы.

«Заключэнне шлюбу – радасны момант, але не трэба падмяняць паняцці. Усміхацца дапушчальна, але нічога смешнага ў цырымоніі няма – гэта ўрачысты, трапяткі момант. Я не ведаю ні адной урачыстай цырымоніі, на якой можна было б смяяцца», – заявіла кіраўніца ўправы.

У дакуменце не гаворыцца, ці дазволена наведвальнікам ЗАГСаў плакаць. Акрамя таго, згодна з дакументам, падчас цырымоніі нельга перамяшчацца па зале шлюбу і выходзіць з яе, быць у верхнім адзенні або брудным абутку, а таксама забаронена есці, піць і паліць. Удзел фатографа, якога запрашае пара, неабходна ўзгадніць загадзя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках