29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісар: Відаць, Лукашэнка страціў цікавасць да выкарыстання мігрантаў

9
Еўракамісар: Відаць, Лукашэнка страціў цікавасць да выкарыстання мігрантаў
ІЛЬВА ЮХАНСАН

Тым не менш Ільва Юхансан заклікае не страчваць пільнасці.

Паводле ацэнкі еўракамісаркі ўнутраных спраў Ільвы Юхансан, у сітуацыі з наплывам мігрантаў на мяжы ЕЗ з Беларуссю спала напружанне. «Цяпер мы маем відавочную дээскалацыю сітуацыі», - заявіла яна ў пятніцу, 21 студзеня, на канферэнцыі ў Вільні.

На думку Юхансан, дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка, «відаць, страціў цікавасць да выкарыстання мігрантаў» ва ўласных мэтах. Тым не менш, падкрэсліла еўракамісарка, важна і ў далейшым захоўваць пільнасць.

Брусэль абвінавачвае беларускага дыктатара Лукашэнку ў наўмысным перанакіраванні плыняў мігрантаў з крызісных рэгіёнаў у Менск, каб затым кантрабандай увозіць іх у ЕЗ з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі на Захадзе - у адплату за санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі Еўразвязам праз фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах летам 2020 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках