20 красавiка 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны Балтыі пацвердзілі пастаўку зброі Украіне

9
Краіны Балтыі пацвердзілі пастаўку зброі Украіне

Балтыйскія краіны перададуць Украіне Javelin і ПЗРК Stinger.

Міністры абароны Эстоніі, Латвіі і Літвы ў сумесным паведамленні пацвердзілі выдзяленне Украіне партыі зброі пасля атрымання дазволу ад ЗША. Яны адзначылі, што пастаўкі ўзбраення пачнуцца найбліжэйшым часам, паведамляе прэс-служба Мінабароны Эстоніі.

«Сёння ў нас ёсць неабходныя дазволы на адпраўку зброі з ЗША. З дапамогай узбраення мы паказваем, што наша падтрымка не толькі на словах», - заявіла міністарка абароны Эстоніі Калле Лаанэт.

Таксама ў заяве Мінабароны трох краін адзначаецца, што Украіне будуць перададзены супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin, зенітна-ракетныя сістэмы Stinger і абсталяванне для ўмацавання незалежнага абароннага патэнцыялу краіны.

У сваю чаргу міністр абароны Латвіі Артыс Пабрыкс заклікаў Расею да дээскалацыі сітуацыі на мяжы з Украінай і павагі да яе суверэнітэту.

Раней паведамлялася, што краіны Балтыі маюць намер паставіць ва Украіну Javelin.

Перад гэтым таксама паведамлялася, што Эстонія плануе перадаць Украіне гаўбіцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках