16 красавiка 2024, aўторак, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены дырэктар тэатра юнага гледача Уладзімір Савіцкі

6
Звольнены дырэктар тэатра юнага гледача Уладзімір Савіцкі

Таксама ёсць інфармацыя, што адбыліся звальненні кіраўнікоў іншых менскіх тэатраў.

З беларускага тэатра юнага гледача звольнены дырэктар Уладзімір Савіцкі. Пра звальненне, якое адбылося 20 студзеня, сёння паведамляюць некалькі тэлеграм-каналаў.

Таксама ёсць непацверджаная інфармацыя, што адбыліся звальненні кіраўнікоў іншых менскіх тэатраў, паведамляе euroradio.fm.

Якраз учора міністр культуры Анатоль Маркевіч прызнаўся, што ў Беларусі больш за 300 чалавек звольнілі з устаноў культуры за палітычныя погляды.

За сваю творчую дзейнасць Уладзімір Савіцкі ў розных тэатрах паставіў больш за 30 спектакляў. Значны перыяд яго творчасці звязаны з пастаноўкамі нацыянальнай беларускай літаратуры – сучаснай і класічнай. Сярод спектакляў майстра: «Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Яна Баршчэўскага, «Балада пра каханне» па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава, «Дзікае Паляванне караля Стаха» і «Сны пра Беларусь» паводле Уладзіміра Караткевіча.

Першую адукацыю рэжысёр атрымаў у Беларускім інстытуце культуры. З 1981 да 1987 года працаваў акторам Магілёўскага абласнога тэатра. У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Пасля працаваў рэжысёрам тэатра-студыі «Абзац». З 1993 да 2010 года быў рэжысёрам Купалаўскага тэатра. Тэатрам юнага гледача кіраваў з 2010 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках