25 красавiка 2024, Чацвер, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз дзеянні Лукашэнкі з Беларусі не вывозяць частку небяспечных адкідаў

2
Праз дзеянні Лукашэнкі з Беларусі не вывозяць частку небяспечных адкідаў

Рэха створанага дыктатарам міграцыйнага крызісу на межах краін ЕЗ.

Праз закрыццё памежнага пераходу ў Брузгах з Беларусі ў Нямеччыну не вывозяць небяспечныя адкіды - непрыдатныя пестыцыды. Пра гэта паведамляе прэс - служба Мінпрыроды.

Непрыдатныя пестыцыды вывозяць для знішчэння ў Нямеччыну ў рамках праекту ачысткі ад САЗ (устойлівых арганічных забруджвальнікаў). «Менавіта пункт пропуску «Брузгі» быў уключаны ў дазвол на трансгранічнае перамяшчэнне небяспечных адкідаў», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Нагадаем, памежны пераход «Брузгі» быў закрыты з польскага боку ў лістападзе 2021 года пасля таго, як тысячы мігрантаў размясцілі ў непасрэднай блізкасці ад яго імправізаваны лагер, і рабілі шматлікія спробы штурму мяжы з мэтай патрапіць у Еўразвяз.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках