19 красавiка 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе з беларускім рублём, калі РФ нападзе на Украіну

6
Што будзе з беларускім рублём, калі РФ нападзе на Украіну

Ёсць два варыянты, і абодва дрэнныя.

Аналітыкі падлічылі, што калі адбудзецца вйсковая эскалацыя ва Украіне і супраць Расеі ўвядуць санкцыі, то расейскі рубель упадзе на 20%. Што тады чакае беларускую валюту? Ёсць два варыянты, і абодва дрэнныя.

Дапусцім, што прагноз аналітыкаў «Ренессанс Капитала», прыведзены вышэй, праўдзівы. Эканаміст BEROC Леў Львоўскі нагадвае, што наш рубель моцна залежыць ад расейскага.

«Расея для нас самы галоўны гандлёвы партнёр, на яе прыпадае 50% нашага знешняга гандлю. Адпаведна, калі курс расейскага рубля моцна змяняецца і няма нейкіх асобных фактараў, якія дзейнічаюць на Беларусь у процівагу, то беларускі рубель будзе ісці за ім», - кажа эканаміст.

Калі эсклалацыя здарыцца і Беларусь будзе замешаная ў вайсковым канфлікце, то ўсе негатыўныя эфекты падвояцца ці патрояцца, уважае Львоўскі.

«Санкцыі, якія закрануць Расею, закрануць і Беларусь. Украіна як важны гандлёвы партнёр, для нас можа адпасці. Гэта будзе нашмат больш сур'ёзна, чым усе санкцыі, абвешчаныя дагэтуль».

Пра тое, што ўсё залежыць ад паводзін Беларусі ў магчымым канфлікце, кажа і старэйшы аналітык «Альпари Евразия» Вадзім Іосуб. Ён разважае пра два сцэнары:

«Першай рэакцыяй на такое развіццё падзей было б тое, што даляр і еўра адносна беларускага рубля выраслі б на 10%, і на столькі ж адносна яго ўпаў бы расейскі рубель. Тады гэта проста ваганні на замежных рынках, кошык істотна не мяняецца.

Гэтая версія ўлічвае, што ўзброены канфлікт не закранае Беларусь. Тут узнікае «але». Мы памятаем заявы беларускага боку аб падтрымцы Расеі. Калі ўмоўна пачынаецца канфлікт і Беларусь з'яўляецца непасрэдным удзельнікам, тады рост замежнай валюты да беларускага рубля будзе такі ж, як у Расеі».

Але да агучанага прагнозу ў 20% ён ставіцца скептычна.

«Гэтыя разважанні вельмі лагодныя і не ўлічваюць усе санкцыі ў фінансавай сферы, якія імгненна могуць быць прыняты да Расеі ў выпадку эскалацыі канфлікту.

Абмяркоўвалася магчымае адключэнне Расеі ад SWIFT, але кансэнсусу паміж Амерыкай і Еўропай наконт такой меры няма. Але Амерыка можа самастойна адключыць расейскія банкі і іншыя суб'екты ад даляравых плацяжоў.

У гэтым выпадку немагчыма будзе праводзіць аперацыі з далярамі - нават купляць іх за рублі на ўнутраным рынку. Курса проста не будзе, бо даляравага рынку не будзе. Можа быць чорны рынак наяўнага даляра, але пра курс на ім бессэнсоўна варажыць - ён можа вырасці і на 20%, а можа і на 200%.

Калі Беларусь будзе ўцягнутая ў аперацыю, то і да яе будуць ужытыя такія ж санкцыі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках