28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блінкен: У выпадку ўварвання ва Украіну Маскву чакае хуткі, жорсткі і адзіны адказ

4
Блінкен: У выпадку ўварвання ва Украіну Маскву чакае хуткі, жорсткі і адзіны адказ
ЭНТАНІ БЛІНКЕН
ФОТА: REUTERS

Дзяржсакратар ЗША перасцярог Расею.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым у Жэневе перасцярог Расею ад далейшай эскалацыі ва Украіне, піша dw.com.

«Мы дакладна далі зразумець, што перасячэнне мяжы Украіны любымі расейскімі ўзброенымі сіламі будзе лічыцца ўварваннем, і на гэта рушыць услед хуткі, жорсткі і адзіны адказ з боку ЗША, а таксама нашых партнёраў і хаўруснікаў», - заявіў на прэс-канферэнцыі ў Жэневе ў пятніцу, 21 студзеня, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паводле вынікаў перамоў з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, - паведаміў Блінкен.

Размову з Лаўровым кіраўнік Дзярждэпартамента назваў «шчырай і грунтоўнай», дадаўшы, што ЗША пагадзіліся на наступным тыдні падаць пісьмовыя адказы на патрабаванні РФ у дачыненні да Украіны і NATO. «Мы разлічваем, што зможам падзяліцца з Расеяй нашымі асцярогамі і ідэямі больш дэталёва ў пісьмовым выглядзе на наступным тыдні», – сказаў Блінкен, дадаўшы, што ЗША «пагадзіліся на далейшыя перамовы пасля гэтага».

Пагаршэнне дачыненняў Расеі і краін Захаду

Напружанасць у дачыненнях паміж Захадам і Расеяй у апошнія месяцы істотна ўзмацнілася. РФ перакінула ў анэксаваны Крым і да мяжы з Украінай амаль 100 тысяч вайскоўцаў, патлумачыўшы гэта вайсковымі вучэннямі. Лідары заходніх краін баяцца, што Масква рыхтуецца да вайны, аднак Крэмль адмаўляе планы такой аперацыі.

Студзеньская серыя перамоў Расеі з ЗША, NATO і Арганізацыяй бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе не прынесла вынікаў. Захад заклікае Маскву адвесці войскі ад украінскай мяжы. Расея ж абвінавачвае краіны Захаду ва ўзбраенні Украіны і правядзенні манеўраў паблізу ад межаў РФ. Акрамя таго, расейскія ўлады патрабуюць «гарантый бяспекі», у тым ліку адмовы Паўночнаатлантычнага альянсу ад пашырэння на ўсход і прыёму Украіны ў склад NATO.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках