16 красавiка 2024, aўторак, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з найбуйнейшых рытэйлераў Расеі абвясціў дэфолт

3
Адзін з найбуйнейшых рытэйлераў Расеі абвясціў дэфолт

Сума пазыкі ў грашовым вылічэнні складае 592 млн расейскіх рублёў.

OR Group (раней – «Абутак Расіі») дапусціла тэхнічны дэфолт у выплаце аблігацый серыі БО-07 на суму 592 млн рублёў, аднак змагла выплаціць апошні, 20-ы купон па выпуску. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах кампаніі, паведамляе finanz.ru.

«Эмітэнт не выканаў абавязацельствы перад уладальнікамі аблігацый – тэхнічны дэфолт», – адзначаецца ў дакуменце.

У матэрыялах тлумачыцца, што прычынай невыканання эмітэнтам абавязацельства перад уладальнікамі яго каштоўных папер з'яўляецца адсутнасць на разліковым рахунку эмітэнта грашовых сродкаў у неабходнай для выканання абавязацельстваў сумы. Сума запазычанасці ў грашовым вылічэнні складае 592 млн расейскіх рублёў. Пры гэтым кампанія змагла выплаціць 20-ы купон па аблігацыях выпуску.

«Практычна 99% выпуску аблігацый серыі БО-7 прыпадае на аднаго буйнога трымальніка. Мы знаходзімся ў сталым кантакце з крэдыторам і цяпер вядзём перамовы ва ўрэгуляванні сітуацыі з выплатай аблігацый. У нас ужо дасягнутае паразуменне ў варыянтах пралангацыі запазычанасці, на існы момант мы ўзгоднім тэхнічныя моманты», - паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Там таксама адзначылі, што кампанія заўсёды выконвала ўсе абавязацельствы па аблігацыйных выплатах цалкам і ў тэрмін і прадаўжае ажыццяўляць выплаты па купонных даходах. «Так, у снежні 2021 года мы выканалі абавязацельствы па выплаце часткі намінальнага кошту ў біржавых аблігацыях серыі 001P-01 у аб'ёме 370,8 млн рублёў. За снежань - студзень мы правялі выплаты купонных даходаў па аблігацыях розных серый на агульную суму 117,6 млн рублёў, уключаючы выплату чарговага купоннага даходу па аблігацыях серыі БО-7 на суму 14,76 млн рублёў, якая была ажыццёўленая сёння», - падкрэслілі ў кампаніі.

У OR Group дадалі, што ў рамках рэалізацыі фінансавай стратэгіі асноўнай задачай кампаніі на найбліжэйшую будучыню з'яўляецца паляпшэнне якасці крэдытнага партфеля і паступовае зніжэнне пазыковай нагрузкі да камфортнага для кампаніі ўзроўню (суадносіны пазыка/EBITDA не больш за 3).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках