20 красавiка 2024, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка: Расея вядзе актыўны набор наймітаў для адпраўкі на Данбас

11
Украінская выведка: Расея вядзе актыўны набор наймітаў для адпраўкі на Данбас

Пасля праходжання інтэнсіўнай падрыхтоўкі яны накіроўваюцца ў «ЛДНР».

Вайсковая выведка Украіны сцвярджае, што Расея ў апошнія тыдні ўмацоўвае ўзброеную групоўку ў непадкантрольных Украіне раёнах Данбаса. Паводле паведамлення ўкраінскай выведкі, у распараджэнне сепаратыстаў, якія падтрымліваюцца Расеяй, з пачатку студзеня паступілі больш за 7 тысяч тон паліва, танкі і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, іншае ўзбраенне і боепрыпасы, паведамляе svoboda.org.

Таксама, як гаворыцца ў паведамленні, у вербавальных цэнтрах на тэрыторыі Расеі ажыццяўляецца «актыўны набор наймітаў», якія пасля праходжання інтэнсіўнай падрыхтоўкі накіроўваюцца ў Данецкую і Луганскую вобласці.

Паведамленні паступаюць на фоне разгортвання ля межаў з Украінай буйной групоўкі расейскіх войскаў. ЗША і іх хаўруснікі мяркуюць, што Расея найбліжэйшым часам можа пачаць шырокамаштабнае ўварванне на тэрыторыю Украіны, хоць аб'ёмы і мэты меркаванага ўварвання пакуль не зусім зразумелыя.

«Нашы будуць гінуць проста за панты»

Вядучыя прадстаўнікі ЗША, у тым ліку дзяржсакратара і прэзідэнта, заяўляюць, што нават калі адзін расейскі вайсковец перасячэ мяжу Украіны, гэта будзе ўважацца ўварваннем і пацягне за сабой рэакцыю Захаду (незразумела, дарэчы, ці тычыцца гэта заява анэксаванага Крыму, дзе расейскія войскі размешчаныя адкрыта, і да кантраляваных сепаратыстамі тэрыторый Данбаса, дзе, як сцвярджае Масква, расейскіх войскаў няма). Пры гэтым ЗША ўказваюць на тое, што Расея можа, як і раней, выкарыстоўваць «гібрыдную» тактыку, без адкрытага ўдзелу сваіх вайскоўцаў. Выразнасці аб тым, якія захады ўжыве Захад у адказ на такую тактыку, пакуль няма.

Сепаратысты так званай «ДНР» сцвярджаюць, што Украіна перакінула на Данбас восем рэактыўных сістэм «Смерч» і «Ураган», і ўважаюць гэта за падрыхтоўку да «развязвання актыўных баявых дзеянняў» у рэгіёне. Кіеў неаднаразова заяўляў, што не рыхтуе наступы на Данбасе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках