19 красавiка 2024, Пятніца, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расказалі, якія прадукты могуць умацаваць косці

1
Навукоўцы расказалі, якія прадукты могуць умацаваць косці

Спецыялісты правялі даследаванні, якія ахапілі амаль 200 тысяч чалавек.

Аматары гарбаты радзей ламаюць тазасцегнавы сустаў, чым людзі, якія аддаюць перавагу іншым напоям. Два-тры кубкі на дзень зніжаюць рызыку пералому на 37%, піша сайт medicina.ua.

Кава не мае такога ўздзеяння. Навукоўцы пакуль не ведаюць, чаму чай карысны для касцей. Яны мяркуюць, што фітанутрыенты, якія змяшчаюцца ў лісці гарбаты, дапамагаюць арганізму нарошчваць касцяную масу. Акрамя таго, чай з'яўляецца крыніцай фтору, кальцыю і іншых мінералаў, якія робяць костку больш шчыльнай і моцнай.

Кітайскія навукоўцы ўстанавілі карыснасць гарбаты на аснове аналізу звестак 14 даследаванняў, якія ахапілі амаль 200 тысяч чалавек. Гэта важнае адкрыццё, улічваючы распаўсюджанасць пераломаў тазасцегнавага сустава ў паджылых людзей. Косці становяцца далікатнымі ў выніку захворвання, якое называецца астэапарозам. Асабліва схільныя жанчыны пасля наступлення менапаўзы, бо зніжаецца ахоўны эфект палавога гармону эстрагену.

Шакалад. Навукоўцы адзначаюць, што шчыльнасць касцяной тканкі звязаная з узроўнем магнію, які памяншаецца ў ёй з узростам. Магній неабходны для пераўтварэння вітаміну D у яго актыўную форму і для засваення кальцыю.

У большасці дарослых людзей узровень магнію ў арганізме хутчэй нізкі, чым нармальны. Лекары раяць ужываць у ежу цёмны шакалад са змяшчэннем какавы не ніжэй за 70% - гэта выдатная крыніца магнію.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках