24 красавiка 2024, Серада, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні лекара-неўролага прысудзілі да чатырох гадоў калоніі

7
У Гародні лекара-неўролага прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
АЛЯКСАНДР ЦЯЛЕГА

Палітвязень Аляксандр Цялега на судзе заявіў, што яго збівалі.

Суд Ленінскага раёна Гародні прызнаў палітвязня неўролага Аляксандра Цялегу вінаватым у «Абразе суддзі» (арт. 391 КК), «Абразе прадстаўніка ўлады» (арт. КК 369) і «Пагрозе выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі» (арт. 364 КК), паведамляе «Белсат».

Паводле следства, Аляксандр пакінуў 32 каментары ў дачыненні да чыноўнікаў і сілавікоў, у тым ліку супрацоўнікаў АМАПа, ГУБАЗіку, суддзі і генпракурора.

На працэсе стала вядома, што адзін з «пацярпелых» у справе збіваў Цялега пры затрыманні:

«Знейкай выпадковасці адзін з «пацярпелых» кіраваў фізічным бокам пытання майго затрымання. Не саромеючыся таго, што ў кватэры знаходзіліся мае бацькі, збіваў мяне ў той час, калі я знаходзіўся лежачы на падлозе і мае рукі былі ў кайданках…»

На працэсе ён прызнаў віну паводле артыкулах 369 і 391 Крымінальнага кодэкса. Паводле артыкула 364 КК віну цвёрда адмаўляе. Аляксандр казаў, што дапамагаў валанцёрам на Акрэсціна, яго перапаўнялі эмоцыі і ён так шмат каментаваў. Раней ён працаваў вайсковым лекарам. Аляксандр выказаў меркаванне, што калі сілавікі такія «далікатныя», то іх нельга браць на службу.

У выніку, суддзя Ганна Ляўсік прызнала палітвязня вінаватым і прысудзіла да 4 год калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запытваў у суда пракурор Яфімовіч.

Аляксандр Цялега - лекар-неўролаг з Барысава. Лекар працуе ў расейскім Нарыльску, а на радзіму прыехаў у красавіку ў адпачынак. Ён быў затрыманы 3 траўня ў Барысаве за абразу прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Цяпер Цялега ўтрымліваецца ў СІЗА гарадзенскай турмы №1.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках