20 красавiка 2024, Субота, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі дапусціў, што Расея паспрабуе акупаваць Харкаў

44
Зяленскі дапусціў, што Расея паспрабуе акупаваць Харкаў
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Гэта стане пачаткам буйнамаштабнай вайны.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расея можа акупаваць Харкаў. Паводле ягоных слоў, гэта стане пачаткам буйнамаштабнай вайны.

У інтэрв'ю The Washington Post Зяленскі сказаў, што Расея можа паспрабаваць захапіць украінскія тэрыторыі на падставе «абароны» расейскамоўнага насельніцтва.

Ён заявіў, што калі РФ захоча нарасціць эскалацыю, то паспрабуе гэта зрабіць «на тых тэрыторыях, дзе гістарычна пражываюць людзі, якія мелі роднасныя сувязі з Расеяй».

«Харкаў, які знаходзіцца пад кантролем урада Украіны, можа быць акупаваны. Расеі патрэбная падстава: скажуць, што абараняюць расейскамоўнае насельніцтва. Пасля акупацыі і анэксіі Крыма мы разумеем, што гэта магчыма і можа адбыцца», - адзначыў ён.

Зяленскі падкрэсліў, што не ведае, «што яны збіраюцца рабіць, таму што гэта вялікія гарады».

«У Харкаве пражывае больш за мільён жыхароў. Гэта не будзе проста акупацыяй; гэта будзе пачаткам буйнамаштабнай вайны», - дадаў ён.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках