25 красавiка 2024, Чацвер, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У балгарскім горадзе будуць ладзіць светлавое шоў кожны раз, як у ім народзіцца малеча

У балгарскім горадзе будуць ладзіць светлавое шоў кожны раз, як у ім народзіцца малеча

Ілюмінацыю будуць уключаць медсёстры разам з бацькамі нованароджанага.

У цэнтры Плоўдзіва (Балгарыя) будуць мігцець вулічныя ліхтары ў пешаходнай зоне кожны раз, як у горадзе народзіцца дзіця. Ілюмінацыю будуць уключаць медсёстры разам з бацькамі нованароджанага з дапамогай спецыяльных кнопак, размешчаных проста ў радзільных дамах, піша «Еўра пульс».

Аўтар ідэі – італьянскі мастак Альберта Гаруці. У 2018 годзе яго праект цэлы тыдзень цешыў жыхароў Плоўдзіва ў рамках падрыхтоўкі горада да атрымання тытула культурнай сталіцы Еўропы 2019 года. Зараз светлавое шоў у гонар нованароджаных збіраюцца зрабіць пастаянным і пашырыць на іншыя раёны горада.

Гаруці ўпершыню арганізаваў аналагічны праект у Бергама ў 1998 годзе. З таго часу мігатлівыя агні ў гонар народжаных дзяцей з'яўляліся ў розных гарадах Італіі, Бэльгіі, Балгарыі, Турцыі, Японіі і Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках